Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Папа Франциск: латиноамериканец, изменивший Рим и Католическую церковь
  2. Все продолжалось меньше 10 минут. Рассказываем о самом кровавом торнадо в мировой истории
  3. Лукашенко потребовал поставить на место чиновников в Витебской области. Глава региона будет «не на ногах ходить», а «на руках или голове»
  4. Умер папа Франциск
  5. «Роман делает даже немного больше, чем требовалось». Интервью со Степаном Путило о списке Forbes, Протасевиче и будущем протеста
  6. Администрация Трампа выдвинула Киеву условия для завершения войны, включая признание Крыма российским и отказ от НАТО — WSJ
  7. В России «обидели» беларусское предприятие, которое поставляет в эту страну военную оптику. Идут судебные разборки, их «засекретили»
  8. «Больше всего на Гомельщине». После взлома «Гаюна» прошло более двух месяцев: что известно о связанных с этим задержаниях
  9. Вы красите яйца на Пасху? Объясняем, откуда взялась эта традиция, где яйца красят ржавыми гвоздями и чем писанка отличается от капанки
  10. Полезнее сахара и не накапливает радиацию? О свойствах меда ходят легенды, хотя на деле этого продукта лучше сторониться — объясняем
  11. Сколько зарабатывает компания Баскова на созданном под Лукашенко бренде одежды. Похоже, она получает налоговые «плюшки» — подробности
  12. Переписали историю, а потом безвольно проиграли. Хоккейное «Динамо» закончило сезон в КХЛ
  13. Как Кремль манипулирует темой Великой Отечественной, чтобы оправдать вторжение в Украину и создать условия для будущей агрессии против ЕС
  14. В Купаловском уже пять лет мало кто хочет работать. Что придумали в этот раз
  15. Невероятное снижение доллара: опустится ли курс ниже 3 рублей? Прогноз по валютам
Читать по-русски


Плыні чайлдфры — гэта праява нейкай «новай дэмакратыі» і частка інфармацыйнай атакі для прапаганды каштоўнасцяў, якія перашкаджаюць развіццю сямейных адносін, расказала ў эфіры «НТВ-Беларусь» начальнік упраўлення Генеральнай пракуратуры Анжаліка Курчак.

Скриншот: НТВ-Беларусь
Скрыншот: «НТВ-Беларусь»

«Усе гэтыя плыні чайлдфры — гэта больш праявы, так бы мовіць, новай дэмакратыі. І мы разумеем, што на сённяшні дзень актыўна ідзе масіраваная, так бы мовіць, атака на ўсіх інфармацыйных рэсурсах адносна прапаганды тых ці іншых каштоўнасцяў, якія, так бы мовіць, перашкаджаюць развіццю сямейных адносін, скіраваныя на аднаполыя шлюбы», — сказала Курчак.

«І ўсё гэта, у сваю чаргу, уяўляе пагрозу нашай нацыянальнай бяспецы, пагрозу нашай дэмаграфічнай палітыцы. Таму, вядома ж, мы не можам заставацца абыякавымі, мы таксама ў гэтай сферы павінныя процідзейнічаць, калі сапраўды гэта будзе прапагандавацца, калі сапраўды гэта будзе распаўсюджвацца — такія дзеянні, вядома, мусяць спыняцца», — лічыць Курчак.

Яна адзначыла, што цяпер няма адміністрацыйнай адказнасці за такія дзеянні, але пракурораў гэта не спыняе.

«Не так даўно пракуроры падалі ў суд пазовы пра прызнанне экстрэмісцкімі матэрыяламі той прадукцыі, якая распаўсюджвалася на шэрагу інфармацыйных інтэрнэт-рэсурсаў. І па рашэнні суда гэтыя матэрыялы былі прызнаныя экстрэмісцкімі. І да іх быў абмежаваны доступ. То-бок пракуроры не стаяць убаку — нягледзячы на адсутнасць якой-кольвек адказнасці, ёсць іншыя механізмы і рычагі ўплыву для таго, каб, так бы мовіць, не распаўсюджваліся вось гэтыя ўсе негатыўныя ідэі ў нашым грамадстве».