Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Аналитики заявили, что Россия использует перемирие для дискредитации Украины. Объясняем почему
  2. Все продолжалось меньше 10 минут. Рассказываем о самом кровавом торнадо в мировой истории
  3. Администрация Трампа выдвинула Киеву условия для завершения войны, включая признание Крыма российским и отказ от НАТО — WSJ
  4. В Купаловском уже пять лет мало кто хочет работать. Что придумали в этот раз
  5. Переписали историю, а потом безвольно проиграли. Хоккейное «Динамо» закончило сезон в КХЛ
  6. Полезнее сахара и не накапливает радиацию? О свойствах меда ходят легенды, хотя на деле этого продукта лучше сторониться — объясняем
  7. Какой будет погода на следующей неделе? «Лето» закончится, придет похолодание
  8. Путин объявил «пасхальное перемирие» на фронте
  9. Умер папа Франциск
  10. Вы красите яйца на Пасху? Объясняем, откуда взялась эта традиция, где яйца красят ржавыми гвоздями и чем писанка отличается от капанки
  11. Невероятное снижение доллара: опустится ли курс ниже 3 рублей? Прогноз по валютам
Читать по-русски


У нядзелю па ўсёй краіне арганізавана адзначалі Дзень народнага адзінства — дзяржаўнае свята, якое з’явілася некалькі гадоў таму, а цяпер у яго гонар прапагандысты ладзяць флэшмобы, а ў Бабруйску нават назвалі вуліцу. У гарадах працавалі творчыя пляцоўкі, праходзілі ўрачыстыя мітынгі, прабегі, «кубкі адзінства» па розных відах спорту і канцэрты. Галоўнае мерапрыемства зладзілі ў сталічнай «Мінск-Арэне» — яго назвалі патрыятычным форумам «Мы — беларусы». Першым на сцэну выйшаў Лукашэнка і сказаў нетыпова кароткую прамову. «Люстэрка» папрасіла чытачоў расказаць, як у іх на працы і вучобе агітавалі схадзіць на гэтыя мерапрыемствы.

Студенты Мозырского педуниверситета запустили челлендж "Мы Сэрцам адданыя сваёй краіне". Фото: госгазета "Жыццё Палесся"
Студэнты Мазырскага педуніверсітэта ў гонар дзяржсвята запусцілі чэлендж «Мы сэрцам адданыя сваёй краіне». Фота: дзяржаўная газета «Жыццё Палесся»

Імёны суразмоўцаў змененыя з меркаванняў іх бяспекі.

«Вы ведаеце, у якой вы ВНУ вучыцеся, бясплатна ў інтэрнаце знаходзіцеся — ведалі, куды ішлі»

У Вольгі ў адной з мінскіх ВНУ вучыцца дачка Вікторыя. Калі дзяўчына паступіла, кажа яе мама, то вельмі радавалася, што змагла трапіць на бюджэт, атрымала пакой у інтэрнаце. Але радасць хутка азмрочылася новымі «абавязкамі». Дзяўчына таксама займаецца ў адным са сталічных спартыўных цэнтраў — і адначасова і там, і ва ўніверсітэце загаварылі пра мерапрыемствы, куды не пайсці нельга.

— Як толькі пачала вучыцца, пачалі прыцягваць і ад універсітэта ў чымсьці ўдзельнічаць, і ад спартшколы. То на Дзень адзінства, то на нейкія флэшмобы, вось у жніўні яны замест таго, каб займацца, хадзілі на гульні СНД. Аргументуюць усё гэта так: «Вы ведаеце, у якой вы ВНУ вучыцеся, бясплатна ў інтэрнаце знаходзіцеся — ведалі, куды ішлі». І ніякія адгаворкі, што нешта баліць ці няма часу, не працуюць — наперад і з песняй. Наогул, як у інтэрнат засялілі, ім адразу паставілі ўмову: па чатыры гадзіны ў месяц адпрацоўваць — то падмесці нешта, то памыць, то пагрэбці. Сказалі, раз яны там жывуць, павінныя хадзіць на ўсе святы. Карацей, радзіме «даўгі аддаюць». І смешна гэта ўсё, і сумна. Раз на бюджэце вучышся — значыць, мусіш.

Дачка летась увесь час злавалася, чаму яна не можа паехаць дадому да сябе ў горад, а вымушаная ісці на нейкі канцэрт, чаму не могуць мінчукі схадзіць. Я ёй тлумачу, што яна паступіла сама і нікому нічога не павінная, [педагогі] ёй не са сваёй кішэні гэты інтэрнат аплачваюць. Але ў нас так прывыклі: «Радзіма вас грудзьмі выкарміла — вы абавязаныя». Нікому не цікавыя твае палітычныя погляды, ды і ў наш час лепш не абурацца, — заўважае жанчына.

Паводле словаў Вольгі, дачка і яе аднагрупнікі самі жадання ісці на праўладныя мерапрыемствы не выказваюць, але педагогі ці адміністрацыя інтэрната звычайна настойліва ўгаворваюць. Так было і напярэдадні Дня народнага адзінства.

— Сказалі, што абавязкова трэба быць. Дачка ў мяне стараецца на такія мерапрыемствы не хадзіць, не любіць іх — яна ж разумее ўсё гэтае трызненне. Ды і няма калі ёй. А яна ў мяне такая дзяўчынка адказная, звычайна, калі ўжо прыйшла, то куды дзявацца з карабля? Да канца і застаецца, перажывае: «Мама, раптам я падвяду трэнера?» Ведае, што і тых таксама прымушаюць. Але гэтым разам удалося неяк прагуляць. У іх усе ў групе таксама імкнуцца усялякімі спосабамі ад гэтага ўсяго адкараскацца. Можа, не ўсе праз ідэалогію, але вялікага жадання ў дзяцей кудысьці ісці, асабліва ў нядзелю, няма.

«Дзікая клаўнада, са студэнтаў спрабуюць выкараніць нават найменшае альтэрнатыўнае меркаванне»

Антон вучыцца ў адным з абласных цэнтраў. Хлопец кажа, што студэнтаў яго ВНУ 17 верасня «прымушалі ісці на мерапрыемства з чырвона-зялёнымі сцяжкамі» ў горадзе, нягледзячы на тое, што гэта нядзеля і не навучальны дзень.

— Куратар напісаў у групе, што трэба пайсці. Усіх паставілі перад фактам. Але ў нас пагроз няма, куратар адэкватны, разумее… Тым, хто не хоча ісці, проста кажа быць асцярожнейшымі, — тлумачыць малады чалавек. — Учора хадзіла дзесьці 20% ад групы — прыйшлі пастаяць паслухаць і сысці, калі скажуць. Усіх, хто быў, прымусілі — добраахвотна ісці ніхто не хацеў.

Дети в военной форме на мероприятиях ко Дню народного единства в Мозыре. Фото: госгазета "Жыццё Палесся"
Дзеці ў вайсковай форме на мерапрыемствах да Дня народнага адзінства ў Мазыры 17 верасня 2023 года. Фота: дзяржаўная газета «Жыццё Палесся»

Антон дадае, што гэтак жа прымусова ў яго ВНУ адпраўляюць на фільм «На другом берегу», прэм’еру якога прымеркавалі акурат да Дня народнага адзінства. У тых, хто не хоча ісці на карціну ці хварэе, патрабуюць назваць прычыну або паказаць даведку.

— Увогуле, адміністрацыя вывучыла прапагандысцкія клішэ пра «ўз'яднанне народаў Беларусі» і гэтак далей, хоць, калі з імі пагаворыць пісьменны чалавек, які ведае пра гэта не толькі з прасавецкай пазіцыі, але і з польскай, нямецкай, беларускай, то яны імгненна загразнуць у сваім няведанні. Факт падзелу Польшчы з дапамогай пакта Молатава — Рыбентропа наогул, такое адчуванне, што не існаваў. Проста як бы «пасля 20 гадоў анексіі Польшчай Гродна і іншых беларускіх гарадоў СССР раптам вырашыў іх вярнуць», але з чыёй дапамогай — замоўчваецца, бо праўда нязручная. Гэта я кажу тое, што чую вось ужо другі год існавання гэтага «свята» ад усялякіх кіраўнікоў ВНУ. Дзікая клаўнада, са студэнтаў спрабуюць выкараніць мінімальную цягу да неперадузятых ведаў і нават найменшае альтэрнатыўнае меркаванне, — лічыць Антон.

— Ёсць адчуванне, што абсалютная большасць студэнтаў запалоханая, — працягвае ён. — Ледзь абмовішся пра Лукашэнку, Ціханоўскую, Пуціна ці вайну — адразу пераводзяць на іншую тэму. Аж нейкае табу ў іх.

«Складалі спісы, каб не былі нідзе заўважаныя тыя, хто супраць улады, ставіў подпісы за іншых кандыдатаў»

На працы ў Веніяміна, які працуе ў дзяржарганізацыі, на мінулым тыдні таксама збіралі супрацоўнікаў на мерапрыемствы да Дня народнага адзінства. Мужчына кажа, што з кожнага раёна яго вобласці мусілі ўкамплектаваць па аўтобусе на 30−40 чалавек. Людзей везлі на канцэрт у Мінску, дзе выступаў Лукашэнка, таму сярод патэнцыйных удзельнікаў зладзілі адбор.

— Складалі спісы грамадзян, правяралі (як я разумею, праз КДБ), каб нідзе не былі заўважаныя. Нават блізкіх сваякоў правяралі: хто супраць улады, ці ставіў подпісы за іншых кандыдатаў. Некаторых пасля праверак выкрэслівалі. У паездку ўключалі ідэолагаў, работнікаў выканкамаў, БРСМ. Адмовіцца было нельга, і гэта ўсе разумелі: адмова можа стаць падставай для непадаўжэння кантракту. А калі хто не зразумеў, гэта тлумачаць ужо тэт-а-тэт. Хоць цяпер ніхто асабліва і не абураўся, напэўна, таму, што так робяць пастаянна і ўсе да гэтага ўжо прывыклі. Хто падымаў гэтыя пытанні раней, як правіла, звольненыя альбо ўжо моўчкі падпарадкоўваюцца.

Выступление Александра Лукашенко на патриотическом форуме "Мы - беларусы" ко Дню народного единства. Фото: president.gov.by
Выступ Аляксандра Лукашэнкі на патрыятычным форуме «Мы — беларусы» да Дня народнага адзінства 17 верасня 2023 года. Фота: president.gov.by

Паводле назіранняў Веніяміна, падчас адбору на канцэрт у Мінску «перавагу аддавалі моладзі». З такіх супрацоўнікаў у яго калектыве многім, адзначае суразмоўца, было «ўсё роўна» — паездку яны ўспрымалі як забаву.

— Я гэтым разам у спіс удзельнікаў не трапіў, не ведаю чаму… Але, калі шчыра, як і многія іншыя, калі даводзіцца, наведваю гэта ўсё вымушана, баючыся страціць працу, баючыся негатыўных наступстваў. Хоць хтосьці спрабуе крывадушнічаць, разлічваючы атрымаць за такую ініцыятыўнасць добрую пасаду… — тлумачыць суразмоўца матывацыю некаторых калегаў удзельнічаць у такіх мерапрыемствах добраахвотна.

Якія ўражанні засталіся ў калег пасля паездкі ў Мінск на канцэрт, Веніямін не ведае. Кажа, палітычныя тэмы ў кабінетах імкнуцца не падымаць.

— Людзі сталі замкнёнымі. Гэта ўсё абмяркоўваюць толькі ў вузкіх колах і не на працы. Але агульная тэндэнцыя — што гэта свята з-пад палкі, пад прымусам і прыдуманае ідэолагамі. Гэта неадназначнае свята. Асаблівай весялосці няма, нейкіх захопленых эмоцый я не чуў. Нашыя, хто ездзіў, больш абмяркоўвалі, як весела вярталіся назад: заўсёды па дарозе дадому з такіх мерапрыемстваў народ выпівае.

Чытайце таксама