Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Путин объявил «пасхальное перемирие» на фронте
  2. Все продолжалось меньше 10 минут. Рассказываем о самом кровавом торнадо в мировой истории
  3. Аналитики заявили, что Россия использует перемирие для дискредитации Украины. Объясняем почему
  4. Вы красите яйца на Пасху? Объясняем, откуда взялась эта традиция, где яйца красят ржавыми гвоздями и чем писанка отличается от капанки
  5. Невероятное снижение доллара: опустится ли курс ниже 3 рублей? Прогноз по валютам
  6. Переписали историю, а потом безвольно проиграли. Хоккейное «Динамо» закончило сезон в КХЛ
  7. Какой будет погода на следующей неделе? «Лето» закончится, придет похолодание
  8. В МВД Польши ответили, при каких условиях возможно открытие пунктов пропуска
  9. Полезнее сахара и не накапливает радиацию? О свойствах меда ходят легенды, хотя на деле этого продукта лучше сторониться — объясняем
  10. В Купаловском уже пять лет мало кто хочет работать. Что придумали в этот раз
Читать по-русски


З 2020 года Польшча выдала амаль 94 тысячы візаў па IT-праграме Poland. Business Harbour (PBH), большасць — беларусам. Аднак за тры гады ў краіну па такой візе прыехалі 13,5 тысячы чалавек — то-бок усяго 14% яе ўладальнікаў. Куды ж «зніклі» астатнія — незразумела, піша Rzeczpospolita.

Фота выкарыстоўваецца ў якасці ілюстрацыі. Фота: Pixabay.com

Праграма Poland. Business Harbour была створаная ў 2020 годзе для грамадзян Беларусі — айцішнікаў і іх сем’яў, якім давала шэраг ільгот. Праз год яе дзеянне было пашыранае на грамадзян Украіны, Грузіі, Малдовы, Арменіі, Расіі і іншых краін — усяго іх 44. Аднак пераважная большасць уладальнікаў IT-візаў — усё роўна беларусы: паводле ацэнкі польскіх палітыкаў, такіх каля 65 тысяч чалавек.

Агулам з 2020 года Польшча выдала замежнікам больш за 93,5 тысячы візаў па праграме PBH. Аднак, паводле звестак памежнай службы, у краіну па такой візе прыехалі ўсяго 13,5 тысячы чалавек. Дакладную ж колькасць не можа назваць ніводная з установаў, адказных за рэалізацыю праграмы, адзначае выданне.

Прадстаўнік Польскага агенцтва інвестыцый і гандлю Марцін Грачык паведаміў, што ўзначаленае ім ведамства з пачатку дзеяння праграмы перадало ў МЗС і службу ўнутранай бяспекі Польшчы звесткі пра 83 тысячы чалавек, якія выказалі жаданне рэлакавацца ў краіну. Але ён падкрэсліў, што за працэдуру выдачы візаў адказваюць консульскія службы Польшчы — такім чынам, яны і павінныя ведаць, колькі замежнікаў заехала па IT-візе.

Аднак што здарылася з больш чым 80 тысячамі чалавек, якія атрымалі візу PBH і зніклі па дарозе ў Польшчу, арганізатары праграмы не ведаюць.

Выданне нагадала, што пасля 2020 года IT-кампаніі з Беларусі актыўна пераводзілі бізнес у Польшчу. Аднак ёсць версія, што гэта магло адбывацца толькі «на паперы» дзеля атрымання падатковых ільгот, а ў рэчаіснасці супрацоўнікі фізічна знаходзяцца ў Беларусі і працуюць дыстанцыйна.

Нагадаем, у сярэдзіне кастрычніка дэпутаты польскага Сейма ад «Грамадзянскай кааліцыі» Ян Грабец і Ханна Гіл-Пентэк выказалі занепакоенасць тым фактам, што Польшча выдала беларусам дзясяткі тысяч візаў па праграме PBH, але ўлады не могуць даказаць, што ўсе яны сапраўды працуюць у краіне.

Са словаў Яна Грабца, ён і ягоныя паплечнікі не здолелі высветліць у офісе прэм’ер-міністра, ці сапраўды ўсе ўладальнікі IT-візаў працуюць у Польшчы і чым яны займаюцца — магчыма, «выконваюць урадавыя заказы, звязаныя з крытычна важнай для дзяржавы інфармацыяй».

— А мы ўсе ведаем, якую важную дапамогу Беларусь аказвае Расіі ў вайне з Украінай, — дадаў Грабец.

Паводле яго, праз такую палітыку ўладаў Польшча знаходзіцца «пад вельмі сур’ёзнай пагрозай».