Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Умер папа Франциск — Reuters
  2. Аналитики заявили, что Россия использует перемирие для дискредитации Украины. Объясняем почему
  3. Путин объявил «пасхальное перемирие» на фронте
  4. Полезнее сахара и не накапливает радиацию? О свойствах меда ходят легенды, хотя на деле этого продукта лучше сторониться — объясняем
  5. Переписали историю, а потом безвольно проиграли. Хоккейное «Динамо» закончило сезон в КХЛ
  6. Все продолжалось меньше 10 минут. Рассказываем о самом кровавом торнадо в мировой истории
  7. Вы красите яйца на Пасху? Объясняем, откуда взялась эта традиция, где яйца красят ржавыми гвоздями и чем писанка отличается от капанки
  8. Какой будет погода на следующей неделе? «Лето» закончится, придет похолодание
  9. Невероятное снижение доллара: опустится ли курс ниже 3 рублей? Прогноз по валютам
  10. Администрация Трампа выдвинула Киеву условия для завершения войны, включая признание Крыма российским и отказ от НАТО — WSJ
  11. В Купаловском уже пять лет мало кто хочет работать. Что придумали в этот раз
Читать по-русски


Тайланд можа спрасціць, а ў перспектыве і адмяніць атрыманне візаў беларусамі. Акрамя таго, у папулярную сярод турыстаў краіну збіраюцца адкрыць прамы авіярэйс з Мінска. Ужо ідуць перамовы па абодвух пытаннях, паведаміў парталу Tochka.by ганаровы консул Каралеўства Тайланд у Беларусі Іван Чура.

Пляж на курорце Каа-Лак у Пхукеце, Тайланд. Фота: Pixabay.com

Дыпламат расказаў, што першым этапам спрашчэння выдачы тайландскіх візаў беларусам мусіць стаць іх афармленне ў аэрапорце па прылёце. А другім — поўная адмена візаў. Беларускае МЗС ужо адправіла ў МЗС Тайланда неабходную інфармацыю.

— Усё ў працэсе, пакуль падпісаных дакументаў няма, але наш бок разлічвае на станоўчае рашэнне па гэтым пытанні, — дадаў Чура.

Цяпер паміж Беларуссю і Тайландам дзейнічае візавы рэжым. Дакументы падаюцца ў ганаровым консульстве азіяцкай краіны ў Мінску, сама віза афармляецца пасольствам Тайланда ў Расіі.

Тэрмін атрымання турыстычнай аднаразовай візы (дзейнічае да 60 дзён з магчымасцю падаўжэння) — не менш за 18 каляндарных дзён з моманту адпраўкі дакументаў у пасольства Тайланда ў Маскве. Кошт — 40 даляраў плюс 70 рублёў.

Паводле Івана Чуры, штотыдзень праз тайландскае консульства ў Мінску візы атрымліваюць прыкладна 300 чалавек, то-бок 1200 за месяц. Сёння гэта адзін з самых папулярных у беларусаў кірункаў для адпачынку «па далёкай дузе» — па запатрабаванасці Тайланд апярэджвае Кубу, Індыю, Шры-Ланку і В’етнам.

Ідуць перамовы і пра тое, каб звязаць Беларусь і Тайланд прамым авіярэйсам. Першы можа адбыцца ўжо ў верасні наступнага года.

Пакуль не вырашана, будзе канчатковым пунктам маршруту Бангкок (сталіца Тайланда) ці Пхукет (папулярны астраўны курорт), як і тое, будзе гэта рэйс чартарным ці рэгулярным. Але, паводле Чуры, «намеры сур’ёзныя».

— Выконваць пералёты зможа тайская авіякампанія, якая мае для гэтага адпаведны флот далёкамагістральных самалётаў, — сказаў дыпламат.

Цяпер дабрацца з Беларусі ў Тайланд можна як мінімум з адной перасадкай — напрыклад, праз Маскву ці Пекін. Цана білета ў адзін бок у канцы студзеня стартуе ад 2500 рублёў без багажу.

Чытайце таксама