Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Какой будет погода на следующей неделе? «Лето» закончится, придет похолодание
  2. Госсекретарь США заявил, что Трамп готов бросить попытки помирить Украину и Россию и «двигаться дальше» — при каком условии
  3. Правозащитники: В Дзержинске проводят задержания и обыски, повод — послевыборные протесты
  4. Этот триллер от Hulu переворачивает представление о сериалах про постапокалипсис. Объясняем, стоит ли смотреть (да)
  5. «Не думаю, что что-то страшное». Попытались устроиться в госорганизации с подписью на последних выборах не за Лукашенко — что вышло
  6. Почему Лукашенко больше не отпускает политзаключенных? И зачем КГБ устроил облавы на риелторов? Спросили у политического аналитика
  7. Путин отклонил предложение США и Украины о 30-дневном прекращении огня — эксперты о ситуации на войне
  8. В МВД Польши ответили, при каких условиях возможно открытие пунктов пропуска
  9. «Беларусов действительно много». Поговорили с мэром Гданьска о наших земляках в городе, их бизнесе, творчестве и дискриминации
  10. «Пути молодых мужчин и женщин расходятся»? Откуда растут ноги у тренда, о котором эксперты давно бьют тревогу (но лучше не становится)
  11. Что стало с «крышей» Бондаревой? Артем Шрайбман порассуждал, почему известная активистка оказалась за решеткой
  12. Путин объявил «пасхальное перемирие» на фронте
  13. Битва за частный сектор: минчане отказываются покидать дома ради нового парка
Читать по-русски


Суд разгледзеў грамадзянскую справу па пазовах пацярпелых і сваякоў загінулых у страшным ДТЗ пад Смалявічамі, у якім загінулі 13 чалавек. Пра гэта паведамляе прэс-служба суда.

ДТЗ пад Смалявічамі з удзелам маршруткі і самазвала. Фота: МУС

Пазоў падавалі як да ААТ «Мінаблаўтатранс», якому належаў самазвал, так і да ПГСУП «Сінкевіч», якому належала маршрутнае таксі. Сума пазоваў вар'іравалася ад 20 тысяч да 100 тысяч рублёў.

Прадстаўнікі адказчыкаў на судовым паседжанні пазовы прызналі часткова, не пагадзіўшыся з заяўленымі памерамі кампенсацый.

У выніку суд пастанавіў спагнаць у салідарным парадку з ААТ «Мінаблаўтатранс» і ПГСУП «Сінкевіч» у кошт грашовай кампенсацыі маральнай шкоды на карысць пазоўнікаў агульную суму ў памеры 2 530 000 рублёў.

Рашэнне суда не ўступіла ў законную сілу і можа быць абскарджанае і апратэставанае ў вызначаным законам парадку.

Як раней паведамлялася, ад сем’яў было пададзена 60 пазоваў. Для некаторых сем’яў загінулыя былі адзінымі карміцелямі. Сваякі некалькіх чалавек пасля смерці брата або сястры, якія самастойна выхоўвалі дзяцей, узялі на сябе клопат пра пляменнікаў.

Аварыя пад Смалявічамі

Нагадаем, раніцай 20 лютага кіроўца грузавога МАЗа філіяла аўтамабільнага парку № 20 «Мінаблаўтатранса» курсаваў паміж кар’ерам «Верасы» і вёскай Навасады. Яшчэ да таго дня ён выявіў няспраўнасць. Яна была звязаная з «разбурэннем ліста правай рысоры пярэдняй падвескі». Ехаць у такім стане было нельга, але «кіроўца ад паездак не адмаўляўся, а цягам працоўнай змены зрабіў тры рэйсы па перавозцы грузу».

Каля 14.55 ён рабіў чацвёрты рэйс. Самазвал быў загружаны пяском больш чым на 20 тон, што перавышае ўсталяваную заводам масу грузу. Машына ехала з хуткасцю 65−70 км/г. У выніку падчас руху разбурылася правая рысора, і грузавік сутыкнуўся з маршруткай Смалявічы — Мінск.

У аварыі загінулі кіроўца і 12 пасажыраў маршруткі.

Кіроўцу самазвала, які абвінавачваўся ў гібелі 13 чалавек у ДТЗ пад Смалявічамі, асудзілі на сем гадоў калоніі.