Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Аналитики заявили, что Россия использует перемирие для дискредитации Украины. Объясняем почему
  2. Все продолжалось меньше 10 минут. Рассказываем о самом кровавом торнадо в мировой истории
  3. Администрация Трампа выдвинула Киеву условия для завершения войны, включая признание Крыма российским и отказ от НАТО — WSJ
  4. В Купаловском уже пять лет мало кто хочет работать. Что придумали в этот раз
  5. Переписали историю, а потом безвольно проиграли. Хоккейное «Динамо» закончило сезон в КХЛ
  6. Полезнее сахара и не накапливает радиацию? О свойствах меда ходят легенды, хотя на деле этого продукта лучше сторониться — объясняем
  7. Какой будет погода на следующей неделе? «Лето» закончится, придет похолодание
  8. Путин объявил «пасхальное перемирие» на фронте
  9. Умер папа Франциск
  10. Вы красите яйца на Пасху? Объясняем, откуда взялась эта традиция, где яйца красят ржавыми гвоздями и чем писанка отличается от капанки
  11. Невероятное снижение доллара: опустится ли курс ниже 3 рублей? Прогноз по валютам
Читать по-русски


Грамадзянін Беларусі Павел Юшкевіч, якому анулявалі дазвол на пастаяннае пражыванне ў Польшчы праз сакрэтнае заключэнне спецслужбаў, мусіў пакінуць краіну да 4 лютага — гэта апошні дзень легальнага знаходжання мужчыны ў Польшчы. Каб пазбегнуць дэпартацыі, Павел вырашыў падаць заяву на міжнародную абарону, пра гэта ён расказаў MOST.

Павел Юшкевич. Фото: Facebook
Павел Юшкевіч. Фота: Facebook

— Сёння (6 лютага. — Заўв. рэд.) падаюся на міжнародную абарону, падалі скаргу ў суд. Пакуль разглядаецца справа пра абарону, я магу знаходзіцца ў Польшчы, таму спадзяюся, што ўсё вырашыцца на судзе і гэты кашмар скончыцца, — паведаміў Павел выданню.

Разам з хадайніцтвам пра міжнародную абарону Павел плануе падаць заяву на дазвол на працу. Ён выкладае ва ўніверсітэце Мікалая Каперніка ў Торуні і ўніверсітэце WSB Merito ў Быдгашчы. Раней у інтэрв'ю газеце Wyborcza Павел сказаў: «Мой працадаўца пытае, ці планаваць для мяне заняткі. А я паняцця не маю, што адказаць. Я хацеў бы працягваць працаваць і без нейкіх хваляванняў вярнуцца да заняткаў з маімі студэнтамі».

Грамадзянін Беларусі, этнічны паляк Павел Юшкевіч жыў у Польшчы з 17 гадоў. У студзені стала вядома, што праз сакрэтнае заключэнне Агенцтва ўнутранай бяспекі (ABW), выдадзенае больш за 10 гадоў таму, Паўла пазбавілі дазволу на пражыванне ў краіне. Але за яго заступіліся ваявода Куяўска-Паморскага ваяводства, акадэмічная грамадскасць і беларусы Польшчы.

Вяртацца ў Беларусь для Паўла рызыкоўна з прычыны актыўнай дзейнасці ў падтрымку дэмакратычнага руху.

Чытайце таксама