Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Почему Лукашенко больше не отпускает политзаключенных? И зачем КГБ устроил облавы на риелторов? Спросили у политического аналитика
  2. Госсекретарь США заявил, что Трамп готов бросить попытки помирить Украину и Россию и «двигаться дальше» — при каком условии
  3. Антирекорд за 15 лет. В Беларуси была вспышка «самой заразной болезни» — получили закрытый документ Минздрава
  4. Кремль старается переложить вину за отказ от прекращения огня на Киев и требует выполнить условия, которые сделают Украину беззащитной
  5. «Пути молодых мужчин и женщин расходятся»? Откуда растут ноги у тренда, о котором эксперты давно бьют тревогу (но лучше не становится)
  6. Кремль усиливает угрозы в адрес Европы. Эксперты — о том, что стоит за последними заявлениями в адрес Эстонии и Польши
  7. «Не думаю, что что-то страшное». Попытались устроиться в госорганизации с подписью на последних выборах не за Лукашенко — что вышло
  8. «Беларусов действительно много». Поговорили с мэром Гданьска о наших земляках в городе, их бизнесе, творчестве и дискриминации
  9. Битва за частный сектор: минчане отказываются покидать дома ради нового парка
  10. В Польше при загадочных обстоятельствах погиб беларусский активист
  11. Правозащитники: В Дзержинске проводят задержания и обыски, повод — послевыборные протесты
  12. Что стало с «крышей» Бондаревой? Артем Шрайбман порассуждал, почему известная активистка оказалась за решеткой
  13. «У меня нет буквально никаких перспектив, и я буквально никому не нужен». Роман Протасевич рассказал, «как обстоят дела»
Читать по-русски


Агнешка Рамашэўска-Гузы, якая ўзначальвала тэлеканал «Белсат» 17 гадоў, заявіла, што яе звольнілі на дысцыплінарных падставах. Пра гэта яна паведаміла ў сацсетках.

Агнешка Рамашэўска-Гузы. Фота: Facebоok / Agata Kwiatkowska

— Маё звальненне, так бы мовіць, «паглыбілі», і сёння я была звольненая на дысцыплінарнай падставе ў неадкладным парадку і, вядома, без усялякага паведамлення, — напісала экс-дырэктарка 18 сакавіка ў Facebook.

Паводле яе словаў, напярэдадні яна прыйшла здаваць тэхніку ў будынак грамадскага тэлебачання TVP, у склад якога ўваходзіць тэлеканал «Белсат», і ўвесь гэты час яе суправаджаў кіраўнік службы бяспекі тэлекампаніі. Пасля гэтага журналістцы ўручылі дысцыплінарнае спагнанне.

Рамашэўска-Гузы лічыць, што кіраўніцтва медыяхолдынга «палявала» на яе, пакуль не «зразумела, што знайшло нешта».

— Я думаю, што гэта (звальненне па «дысцыплінарцы». — Заўв. рэд.) проста помста за маю пазіцыю, за тое, што я не дала сябе ні падкупіць, ні заткнуць сабе рот, — заявіла былая кіраўніца «Белсата».

Яна не выключыла, што будзе вымушаная абвясціць збор сродкаў на суды з TVP, бо, імаверна, нават за сакавік не атрымае заробку ў поўным памеры.

Нагадаем, 12 сакавіка Агнешку Рамашэўску-Гузы звольнілі з пасады дырэктаркі тэлеканала «Белсат», у якой яна прапрацавала 17 гадоў. Паводле медыяменеджаркі, ёй першапачаткова прапанавалі сысці па ўласным жаданні і на вельмі выгадных умовах, але яна не пагадзілася. Яна адзначыла, што 15 гадоў таму яе ўжо спрабавалі прыбраць з тэлеканала і гэтым разам яна таксама не збіраецца маўчаць і будзе змагацца за яго будучыню.

Кіраўніком «Белсата» прызначаны Аляксей Дзікавіцкі, раней ён займаў пасаду намесніка дырэктара.

8 сакавіка гэтага года міністр замежных справаў Польшчы Радаслаў Сікорскі зацвердзіў «План супрацоўніцтва ў галіне развіцця» на 2024 год, які ў тым ліку прадугледжвае падтрымку тэлеканала «Белсат».

У 2024 годзе прыярытэтам дзейнасці Польшчы па аказанні дапамогі будзе падтрымка ўкраінскіх інстытутаў і ўкраінскага грамадства. Прадугледжаная падтрымка Грузіі і Малдовы, беларускай грамадзянскай супольнасці, а таксама шасці краін Афрыкі і Блізкага Усходу — Палестыны, Лівана, Эфіопіі, Кеніі, Сенегала і Танзаніі.

Аднак падтрымка «Белсата» сур’ёзна скарацілася — на 47%. У плане на 2024 год яна складзе 40 млн злотых (10,1 млн даляраў).

Паводле Рамашэўскай, тэлеканал падзеляць на часткі, а рускамоўныя праграмы, хутчэй за ўсё, перавядуць у TVP World. На яе думку, гэта вялікая памылка, бо такое рашэнне істотна зменіць шматгадовую канцэпцыю і арыентацыю тэлеканала.