Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Переписали историю, а потом безвольно проиграли. Хоккейное «Динамо» закончило сезон в КХЛ
  2. Все продолжалось меньше 10 минут. Рассказываем о самом кровавом торнадо в мировой истории
  3. Аналитики заявили, что Россия использует перемирие, чтобы дискредитировать Украину. Объясняем, почему
  4. В МВД Польши ответили, при каких условиях возможно открытие пунктов пропуска
  5. Вы красите яйца на Пасху? Объясняем, откуда взялась эта традиция, где яйца красят ржавыми гвоздями и чем писанка отличается от капанки
  6. Путин объявил «пасхальное перемирие» на фронте
  7. Какой будет погода на следующей неделе? «Лето» закончится, придет похолодание
  8. Полезнее сахара и не накапливает радиацию? О свойствах меда ходят легенды, хотя на деле этого продукта лучше сторониться — объясняем
  9. В Купаловском уже пять лет мало кто хочет работать. Что придумали в этот раз
Читать по-русски


Беларус прадаў кватэру ў Мінску на падставе даверанасці ад уласніка, які памёр за некалькі дзён да гэтага. Суд прызнаў угоду нікчэмнай, паведамілі ў пракуратуры.

Выява мае ілюстрацыйны характар. Фота: pixabay.com

У снежні 2023 года беларус на падставе даверанасці прадаў у Мінску кватэру, уласнік якой памёр за некалькі дзён да гэтага. Прадавец ведаў пра гэта, афармляючы ўгоду, — гэта было дакладна ўстаноўлена пачдас праверкі.

Першапачаткова кватэра была аддадзеная ўласніку дзяржавай як сіраце і была ім прыватызаваная. Да сваёй смерці мужчына жыў адзін, стаяў на ўліку ў псіхіятра.

Акрамя таго, пакупніком жылля аказалася абмежавана дзеяздольная пенсіянерка — яна расказала, што якіх-кольвек грошай па дамове куплі-продажу нікому не перадавала, а ўгоду заключыла на просьбу раней знаёмай ёй даверанай асобы.

Пракуратура Ленінскага раёна Мінска ў інтарэсах раённай адміністрацыі звярнулася ў суд з пазовам пра прызнанне несапраўднай дамовы куплі-продажу жылля.

Суд цалкам задаволіў заяву пракурора: угода прызнаная нікчэмнай, а дзяржаўная рэгістрацыя дамовы і пераходу права ўласнасці ў дачыненні да кватэры — несапраўднымі. І з прадаўца, і з пакупніка спагналі дзяржпошліну. Рашэнне суда ўступіла ў законную сілу.

Сваякі, якія маглі б прэтэндаваць на кватэру ў парадку атрымання ў спадчыну, падчас праверкі пракуратуры і судовага разбіральніцтва не знайшліся. Калі яны не аб’явяцца і не ўступяць у спадчыну, кватэра пяройдзе ва ўласнасць дзяржавы як вымарачная спадчына.