Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Путин объявил «пасхальное перемирие» на фронте
  2. Вы красите яйца на Пасху? Объясняем, откуда взялась эта традиция, где яйца красят ржавыми гвоздями и чем писанка отличается от капанки
  3. В МВД Польши ответили, при каких условиях возможно открытие пунктов пропуска
  4. Правозащитники: В Дзержинске проводят задержания и обыски, повод — послевыборные протесты
  5. Этот триллер от Hulu переворачивает представление о сериалах про постапокалипсис. Объясняем, стоит ли смотреть (да)
  6. Аналитики заявили, что Россия использует перемирие, чтобы дискредитировать Украину. Объясняем, почему
  7. Полезнее сахара и не накапливает радиацию? О свойствах меда ходят легенды, хотя на деле этого продукта лучше сторониться — объясняем
  8. «Не думаю, что что-то страшное». Попытались устроиться в госорганизации с подписью на последних выборах не за Лукашенко — что вышло
  9. Все продолжалось меньше 10 минут. Рассказываем о самом кровавом торнадо в мировой истории
  10. Какой будет погода на следующей неделе? «Лето» закончится, придет похолодание
  11. В Купаловском уже пять лет мало кто хочет работать. Что придумали в этот раз
Читать по-русски


Палітзняволеную беларуску Вольгу Іванчанка асудзілі на два гады пазбаўлення волі за каментары і «абразу Лукашэнкі». Іншая палітзняволеная, Мілана (імя змененае з меркаванняў бяспекі гераіні), расказала праваабарончай ініцыятыве «Палітвязынка», як сустрэла Вольгу ў гомельскай жаночай калоніі.

Заключенные в ИК № 4 Гомеля в летней форме. Фото: ПЦ «Вясна»
Зняволеныя ў ПК № 4 Гомеля ў летняй форме. Фота: ПЦ «Вясна»

33-гадовую Вольгу Іванчанка асудзілі за каментары і «тэкст з выявай, які змяшчае заведама ілжывыя выдумкі, што ганяць Аляксандра Лукашэнку, зневажаюць яго гонар і годнасць, скіраваныя на падрыў яго аўтарытэту і фармаванне негатыўнага вобразу на сваёй старонцы ў „Аднакласніках“».

Вольга — жыхарка Магілёва, у яе разлад аўтычнага спектру. Паводле Міланы, гэта зразумела з яе паводзін:

— У Волі паводзіны маленькай дзяўчынкі, гадоў шасці. Яна вельмі сарамлівая, літаральна як дзіця. Воля не можа гаварыць з людзьмі. Зусім. Калі з ёю больш-менш збліжаешся, яна з чалавекам не гаворыць, а шэпча. Ёй было вельмі цяжка, асабліва на праверках. Калі да яе звярталіся работнікі калоніі, ёй трэба было гучна і выразна назваць свае звесткі. Але яна шаптала ціха. І на яе крычалі, пыталі, язык яна праглынула ці што.

Мілана расказала, што аднойчы супрацоўніца калоніі спытала Вольгу, чаму яна так адказвае. Іншыя зняволеныя патлумачылі, што ў дзяўчыны разлад аўтычнага спектру:

— Працаўніца не паверыла нам і сказала, што з такім дыягназам не саджаюць людзей у калонію. На наступны дзень работніцы, мабыць, кіраўніцтва калоніі пацвердзіла дыягназ Волі, і таму яна дазволіла на праверцы ёй проста ківаць.

Чытайце таксама