Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Все продолжалось меньше 10 минут. Рассказываем о самом кровавом торнадо в мировой истории
  2. В Купаловском уже пять лет мало кто хочет работать. Что придумали в этот раз
  3. Путин объявил «пасхальное перемирие» на фронте
  4. Вы красите яйца на Пасху? Объясняем, откуда взялась эта традиция, где яйца красят ржавыми гвоздями и чем писанка отличается от капанки
  5. Аналитики заявили, что Россия использует перемирие для дискредитации Украины. Объясняем почему
  6. Какой будет погода на следующей неделе? «Лето» закончится, придет похолодание
  7. Администрация Трампа выдвинула Киеву условия для завершения войны, включая признание Крыма российским и отказ от НАТО — WSJ
  8. Невероятное снижение доллара: опустится ли курс ниже 3 рублей? Прогноз по валютам
  9. В МВД Польши ответили, при каких условиях возможно открытие пунктов пропуска
  10. Полезнее сахара и не накапливает радиацию? О свойствах меда ходят легенды, хотя на деле этого продукта лучше сторониться — объясняем
  11. Переписали историю, а потом безвольно проиграли. Хоккейное «Динамо» закончило сезон в КХЛ
Читать по-русски


Залева, якая накрыла Мінск 18 ліпеня, — імаверна, самая магутная за ўсю гісторыю метэаназіранняў, паведамляе тэлеграм-канал Nadvorie.

Выява выкарыстоўваецца ў якасці ілюстрацыі. Фота: TUT.BY

Паводле звестак Белгідрамета, сёння ў Мінску на метэастанцыі на праспекце Незалежнасці выпала 88 мм ападкаў, а на метэастанцыі Уручча — 51 мм.

Адзначаецца, што адзін міліметр пласта ападкаў роўны аднаму літру вады на квадратны метр паверхні, так што выглядае ўсё так, што гэта была сапраўды самая моцная залева за апошнія гады.

Да прыкладу, папярэдні рэкорд па ападках у беларускай сталіцы быў 8 жніўня 2005-га, тады выпала 77,5 мм.

Нагадаем, што ў першай палове дня 18 ліпеня на Мінск абрынулася залева. Некаторыя вуліцы затапіла, на шэрагу маршрутаў спыніўся грамадскі транспарт. Відэа наступстваў непагадзі з’явіліся ў сацсетках. На апублікаваных роліках — затопленыя ўчасткі вуліц Прытыцкага, Грыбаедава, мора ля ТРЦ Palazzo, велізарнае возера ў раёне парку Чалюскінцаў.

На вуліцы Якуба Коласа людзі амаль дзве гадзіны былі заблакаваныя ў трамваях, бо кіроўцы не маглі адкрыць дзверы, вуліцу затапіла.

Праз залеву ў горадзе ўтварыліся дзесяцібальныя заторы.

Сталічныя ўлады расказалі, што ліўневая каналізацыя Мінска спраўная і ачышчаная, аднак праз такую колькасць ападкаў прыняць іх адначасова не можа. Калі дождж сціхае, вада з вуліц горада сыходзіць.