Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Невероятное снижение доллара: опустится ли курс ниже 3 рублей? Прогноз по валютам
  2. Лукашенко потребовал поставить на место чиновников в Витебской области. Глава региона будет «не на ногах ходить», а «на руках или голове»
  3. Папа Франциск: латиноамериканец, изменивший Рим и Католическую церковь
  4. Умер папа Франциск
  5. Переписали историю, а потом безвольно проиграли. Хоккейное «Динамо» закончило сезон в КХЛ
  6. Полезнее сахара и не накапливает радиацию? О свойствах меда ходят легенды, хотя на деле этого продукта лучше сторониться — объясняем
  7. В Купаловском уже пять лет мало кто хочет работать. Что придумали в этот раз
  8. Администрация Трампа выдвинула Киеву условия для завершения войны, включая признание Крыма российским и отказ от НАТО — WSJ
  9. В России «обидели» беларусское предприятие, которое поставляет в эту страну военную оптику. Идут судебные разборки, их «засекретили»
  10. Как Кремль манипулирует темой Великой Отечественной, чтобы оправдать вторжение в Украину и создать условия для будущей агрессии против ЕС
  11. Вы красите яйца на Пасху? Объясняем, откуда взялась эта традиция, где яйца красят ржавыми гвоздями и чем писанка отличается от капанки
  12. Все продолжалось меньше 10 минут. Рассказываем о самом кровавом торнадо в мировой истории
  13. Какой будет погода на следующей неделе? «Лето» закончится, придет похолодание
  14. Сколько зарабатывает компания Баскова на созданном под Лукашенко бренде одежды. Похоже, она получает налоговые «плюшки» — подробности
Читать по-русски


Беларус Рыгор Алексіевіч, які знаходзіцца ў Клайпедзе, абвясціў галадоўку 8 верасня. Ён называе гэта акцыяй супраць блакавання ў Літве аўтамабіляў, за якія беларусы заплацілі, але вывезці ў нашую краіну не могуць. Мужчына ўпэўнены, што мытня суседняй краіны дзейнічае незаконна, піша «Белсат».

Выява выкарыстоўваецца ў якасці ілюстрацыі. Фота: Reuters

«Гэтыя аўтамабілі, большасць з іх, і мой таксама, былі набытыя да ўвядзення санкцый супраць Беларусі, а менавіта — 1 ліпеня 2024 года. Тое, што нашыя машыны затрыманыя, лічу абуральным беззаконнем. Я страціў надзею знайсці рашэнне сітуацыі, я пабываў ва ўсіх інстанцыях, і адзіным выхадам бачу галадоўку пратэсту», — сказаў ён.

Алексіевіч запэўніў, што з заўтрашняга дня ў любы момант можа здаць аналізы, каб даказаць адмову ад ежы:

«Я буду галадаць максімальна доўга, колькі хопіць сіл. Калі ў некага ўзнікнуць сумненні, я ў любы момант пасля першых сутак ад пачатку галадоўкі, то-бок з 9 верасня, гатовы здаць аналізы крыві на тое, што ў мяне не хапае глюкозы ў крыві».

Беларус таксама заклікаў да разумення «нашых літоўскіх братоў і сясцёр» і заявіў, што «такая палітыка губіць давер да Літвы».

«У Клайпедскі порт канчаткова перастануць прыходзіць грузы, порт прыходзіць у заняпад, людзі страчваюць працоўныя месцы. Калі ласка, вазьміце актыўны ўдзел у нашай акцыі, мы вельмі спадзяемся на вашае разуменне і падтрымку», — падсумаваў Рыгор Алексіевіч.

Нагадаем, раней літоўская мытня зрабіла яшчэ больш жорсткімі ўмовы, пры якіх набыты на тэрыторыі ЕС аўтамабіль можна вывезці ў Беларусь: з 4 чэрвеня гэта можа зрабіць толькі ўладальнік набытай машыны. Усе астатнія павінныя паказаць на ўсе аўто, якія ўвозяцца ў Беларусь, абавязанні экспарцёра і атрымальніка тавару наконт таго, што тавар не прызначаны для расійскага рынку, даведку пра канчатковага пакупніка і пра тое, дзе будзе выкарыстоўвацца аўтамабіль, а таксама цягам 40 дзён пасля перасячэння мяжы паказаць копію мытнай дэкларацыі, якая пацвярджае, што аўтамабіль размытнілі не ў Расіі.

Паводле неафіцыйных звестак, у порце ў Клайпедзе захрасла каля 4 тысяч машын, якія належаць беларусам. Транспартныя сродкі стаяць на платнай паркоўцы, за захаванне патрабуюць ад 5 да 20 еўра штодня.