Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Аналитики заявили, что Россия использует перемирие для дискредитации Украины. Объясняем почему
  2. Все продолжалось меньше 10 минут. Рассказываем о самом кровавом торнадо в мировой истории
  3. Администрация Трампа выдвинула Киеву условия для завершения войны, включая признание Крыма российским и отказ от НАТО — WSJ
  4. В Купаловском уже пять лет мало кто хочет работать. Что придумали в этот раз
  5. Переписали историю, а потом безвольно проиграли. Хоккейное «Динамо» закончило сезон в КХЛ
  6. Полезнее сахара и не накапливает радиацию? О свойствах меда ходят легенды, хотя на деле этого продукта лучше сторониться — объясняем
  7. Какой будет погода на следующей неделе? «Лето» закончится, придет похолодание
  8. Путин объявил «пасхальное перемирие» на фронте
  9. Умер папа Франциск
  10. Вы красите яйца на Пасху? Объясняем, откуда взялась эта традиция, где яйца красят ржавыми гвоздями и чем писанка отличается от капанки
  11. Невероятное снижение доллара: опустится ли курс ниже 3 рублей? Прогноз по валютам
Читать по-русски


Экс-рэдактар тэлеграм-каналаў NEXTA і «Беларусь галаўнога мозгу» Раман Пратасевіч, якога асудзілі на восем гадоў пазбаўлення волі, а пазней памілавалі, паляцеў з Беларусі ў Дубай. Пра гэта стала вядома падчас сумеснага стрыму прапагандыстаў Людмілы Гладкай і Канстанціна Прыдыбайлы.

Роман Протасевич в Дубае. Сентябрь 2024 года. Скриншот трансляции
Раман Пратасевіч у Дубаі. Верасень 2024 года. Скрыншот трансляцыі

За мяжу Пратасевіч паляцеў самалётам «Белавія» са сваёй «другой палавінкай».

— Я знаходжуся ў Дубаі, прыляцеў паглядзець на шпілі, як у вядомым меме. Прыляцеў адпачыць, бо апошнія гады, можна сказаць, былі вельмі напружанымі для мяне, — сказаў Раман.

— То-бок атрымліваецца, гэта адпачынак абсалютна легальны? Цябе выпусцілі і ты спакойна паляцеў? — удакладніў Прыдыбайла.

— Так.

Прапагандыстка Гладкая спытала, як Пратасевіча выпусцілі з Беларусі, бо раней суд абавязаў яго ў салідарным парадку з іншымі фігурантамі справы NEXTA Сцяпанам Пуцілам і Янам Рудзікам выплаціць 24,5 млн рублёў шкоды.

— Я яшчэ нейкі час таму падаў апеляцыю, і мне скасавалі гэты штраф. Усё сумленна, усё законна. Гэта была афіцыйная працэдура, гэта была апеляцыя, гэта былі асобныя судовыя паседжанні. Ну і я, як мне здаецца, прывёў дастатковую колькасць аргументаў для таго, каб вось гэты вось велізарны, нават астранамічны штраф скасавалі, — патлумачыў Пратасевіч, дадаўшы, што да вылету мусіў выплаціць толькі 3 тысячы рублёў па лініі падатковай — гэтую суму ён кампенсаваў.

Пратасевіч таксама дадаў, што тры апошнія месяцы працуе зваршчыкам на прадпрыемстве са сферы энергетыкі.

— Вырабляю трансфарматары для энергетычнай прамысловасці. Вару розныя дэталі. Заробкам не крыўдзяць, — расказаў экс-рэдактар NEXTA і «Беларусі галаўнога мозгу».

Пратасевіч дадаў, што падаў дакументы для аднаўлення навучання на завочным аддзяленні журфака БДУ.

Нагадаем, Раман Пратасевіч — экс-рэдактар тэлеграм-каналаў NEXTA і «Беларусь галаўнога мозгу». 23 траўня 2021 года самалёт, на якім ён ляцеў з расіянкай Соф’яй Сапегай з Афін у Вільнюс, прымусова пасадзілі ў Мінску.

Сапегу ў траўні 2022 года асудзілі на шэсць гадоў калоніі па справе «Чорнай кнігі Беларусі». Пасля 13 месяцаў зняволення яе памілавалі.

3 траўня 2023 года Пратасевіча асудзілі на восем гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі. 22 траўня таго ж года яго памілавалі.