Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Путин объявил «пасхальное перемирие» на фронте
  2. Все продолжалось меньше 10 минут. Рассказываем о самом кровавом торнадо в мировой истории
  3. Аналитики заявили, что Россия использует перемирие для дискредитации Украины. Объясняем почему
  4. Вы красите яйца на Пасху? Объясняем, откуда взялась эта традиция, где яйца красят ржавыми гвоздями и чем писанка отличается от капанки
  5. Невероятное снижение доллара: опустится ли курс ниже 3 рублей? Прогноз по валютам
  6. Переписали историю, а потом безвольно проиграли. Хоккейное «Динамо» закончило сезон в КХЛ
  7. Какой будет погода на следующей неделе? «Лето» закончится, придет похолодание
  8. В МВД Польши ответили, при каких условиях возможно открытие пунктов пропуска
  9. Полезнее сахара и не накапливает радиацию? О свойствах меда ходят легенды, хотя на деле этого продукта лучше сторониться — объясняем
  10. В Купаловском уже пять лет мало кто хочет работать. Что придумали в этот раз
Читать по-русски


У горадзе Глыбокае Віцебскай вобласці затрымалі дванаццаць мясцовых жыхароў за пратэсты супраць сфальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў 2020 года. Відэа затрыманняў і «пакаяльныя» ролікі з людзьмі апублікаваў тэлеграм-канал ГУБАЗіК.

Силовики бегут задерживать жителя Глубокого, сентябрь 2024 года. Скриншот: видео ГУБОПиК
Сілавікі бягуць затрымліваць жыхара Глыбокага, верасень 2024 года. Скрыншот: відэа ГУБАЗіК

Сілавікі паказалі відэа затрыманняў у Глыбокім. На адным з ролікаў чацвёра амапаўцаў (у аднаго — пазыўны Сціч на шлеме) уваходзяць у кватэру і прымушаюць легчы на падлогу чалавека з загіпсаванай левай рукой.

У «пакаяльных» відэа некалькіх затрыманых прымусілі сказаць, што ў жніўні 2020 года яны ўдзельнічалі ў пратэстах у Глыбокім.

Сілавікі таксама прыстрашылі, што гэтая катэгорыя людзей, якая «засела нават у дзяржустановах, будзе цалкам выведзеная».

Паводле звестак праваабарончага канала «Віцебская вясна», «хапун» у Глыбокім пачаўся ў канцы мінулага тыдня і доўжыўся некалькі дзён. Усяго былі затрыманыя 12 чалавек, у тым ліку грамадскі актывіст і краязнаўца Павел Лаўрыновіч.

Частку затрыманых адправілі ў Віцебскі следчы ізалятар, ім інкрымінуюць арт. 342 КК пра грубае парушэнне грамадскага парадку.

Нагадаем, нядаўна сілавікі зладзілі аблаву на Гомельшчыне, абгрунтоўваючы гэта тым, што «памежныя тэрыторыі Беларусі з Украінай — зона павышанай небяспекі». Затрыманых абвінавачвалі ў падпісках на «экстрэмісцкія» старонкі ў сацсетках.

Чытайце таксама