Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Путин объявил «пасхальное перемирие» на фронте
  2. Вы красите яйца на Пасху? Объясняем, откуда взялась эта традиция, где яйца красят ржавыми гвоздями и чем писанка отличается от капанки
  3. В МВД Польши ответили, при каких условиях возможно открытие пунктов пропуска
  4. Правозащитники: В Дзержинске проводят задержания и обыски, повод — послевыборные протесты
  5. Этот триллер от Hulu переворачивает представление о сериалах про постапокалипсис. Объясняем, стоит ли смотреть (да)
  6. Аналитики заявили, что Россия использует перемирие, чтобы дискредитировать Украину. Объясняем, почему
  7. Полезнее сахара и не накапливает радиацию? О свойствах меда ходят легенды, хотя на деле этого продукта лучше сторониться — объясняем
  8. «Не думаю, что что-то страшное». Попытались устроиться в госорганизации с подписью на последних выборах не за Лукашенко — что вышло
  9. Все продолжалось меньше 10 минут. Рассказываем о самом кровавом торнадо в мировой истории
  10. Какой будет погода на следующей неделе? «Лето» закончится, придет похолодание
  11. В Купаловском уже пять лет мало кто хочет работать. Что придумали в этот раз
Читать по-русски


57-гадовага начальніка кацельні Віцебскага маслаэкстракцыйнага завода Уладзіміра Сітковіча будуць судзіць па палітычнай крыміналцы за данаты. Яму пагражае да пяці гадоў калоніі, паведамляе «Наша Ніва».

Уладзімір Сітковіч. Фота з ягонай старонкі Укантакце
Уладзімір Сітковіч. Фота з ягонай старонкі Укантакце

Уладзіміру Сітковічу 57 гадоў. Родам ён з малой вёскі Пушча Шаркаўшчынскага раёна Віцебскай вобласці. У 1991 годзе скончыў Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт. Доўгі час Уладзімір працаваў і жыў у Віцебску, а апошнія гады кіраваў кацельняй на Віцебскім маслаэкстракцыйным заводзе.

Уладзімір — байкер, удзельнічаў у мясцовых байкерскіх заездах.

У 2016, 2018 і 2019 гадах ён быў назіральнікам на мясцовых ды парламенцкіх выбарах. Пра іншую палітычную актыўнасць Уладзіміра невядома, сацсеткі мужчыны таксама нейтральныя.

Упершыню пра яго пісалі ў маі 2024 года. Тады яму далі адны суткі за падпіску на «Краіну для жыцця» ў тыктоку. Але, падобна, што на гэтым яго пераслед не скончыўся.

Уладзіміра пачнуць судзіць па крымінальнай справе 14 кастрычніка 2024 года. Яго абвінавачваюць у «фінансаванні экстрэмісцкай дзейнасці» (ч. 1 арт. 361−2 КК). Мужчыне пагражае да пяці гадоў калоніі. Сутнасць абвінавачанняў невядомая.

Судзіць Уладзіміра будзе Яўген Буруноў. Першы раз Буруноў удзельнічаў у палітычным крымінальным працэсе яшчэ ў 2011 годзе, тады судзілі Сяргея Каваленку за тое, што ён вывесіў бел-чырвона-белы сцяг у Віцебску. З 2020-га Буруноў вынес больш за 20 палітычна матываваных крымінальных прысудаў.