Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Лукашенко потребовал поставить на место чиновников в Витебской области. Глава региона будет «не на ногах ходить», а «на руках или голове»
  2. Вы красите яйца на Пасху? Объясняем, откуда взялась эта традиция, где яйца красят ржавыми гвоздями и чем писанка отличается от капанки
  3. Сколько зарабатывает компания Баскова на созданном под Лукашенко бренде одежды. Похоже, она получает налоговые «плюшки» — подробности
  4. Все продолжалось меньше 10 минут. Рассказываем о самом кровавом торнадо в мировой истории
  5. Умер папа Франциск
  6. Какой будет погода на следующей неделе? «Лето» закончится, придет похолодание
  7. В Купаловском уже пять лет мало кто хочет работать. Что придумали в этот раз
  8. Администрация Трампа выдвинула Киеву условия для завершения войны, включая признание Крыма российским и отказ от НАТО — WSJ
  9. Папа Франциск: латиноамериканец, изменивший Рим и Католическую церковь
  10. Как Кремль манипулирует темой Великой Отечественной, чтобы оправдать вторжение в Украину и создать условия для будущей агрессии против ЕС
  11. Невероятное снижение доллара: опустится ли курс ниже 3 рублей? Прогноз по валютам
  12. Полезнее сахара и не накапливает радиацию? О свойствах меда ходят легенды, хотя на деле этого продукта лучше сторониться — объясняем
  13. В России «обидели» беларусское предприятие, которое поставляет в эту страну военную оптику. Идут судебные разборки, их «засекретили»
  14. Переписали историю, а потом безвольно проиграли. Хоккейное «Динамо» закончило сезон в КХЛ
Читать по-русски


/

У Мінскім гарадскім судзе 14 лютага за «здраду дзяржаве» пачнуць судзіць 29-гадовага мытніка Віктара Вараб’ёва, паведамляе «Вясна».

Віктар Вараб’ёў. Фота: ПЦ "Вясна"
Віктар Вараб’ёў. Фота: ПЦ «Вясна»

Працэс будзе праходзіць у закрытым рэжыме пад старшынствам Сяргея Хрыпача. Апроч ч. 1 арт. 356 Крымінальнага кодэкса, мужчыне таксама ставяць у віну «Перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў» (ч. 1 арт. 426), «Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» (ч. 1 арт. 361−4), «Удзел у экстрэмісцкім фармаванні» (ч. 3 арт. 361−1), «Арганізацыю і падрыхтоўку дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх» (ч. 1 арт. 342).

Яму пагражае да 15 гадоў зняволення.

Як паведамілі «Вясне» ў BELPOL, Віктар — уражэнец Расійскай Федэрацыі, але мае беларускае грамадзянства. Жыў у Ратамцы. У 2014 годзе аб’яўляўся зніклым без вестак, у сувязі з чым для яго ўсталёўваўся кантроль перасячэння мяжы.

На старонцы Linkedin пазначана, што з 2018-га года Віктар працаваў старэйшым інжынерам сувязі на мытні. Верагодна, з гэтым і звязана крымінальная справа супраць мужчына за «перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў».

На рахунку суддзі Сяргея Хрыпача з 2020 года лічыцца ўжо не меней за 51 прысуд паводле палітычных матываў.

За «здраду дзяржаве» ў Беларусі асудзілі мінімум 94 чалавека.

Падобная «справа мытнікаў»

Год таму Сяргей Хрыпач разглядаў падобную «справу мытнікаў». Ён судзіў трох супрацоўнікаў мытнай службы Яўгена Гурыновіча, Віктара Новіка, Уладзіміра Журомскага. Агулам іх судзілі па васьмі артыкулах Крымінальнага кодэкса. Апроч іншага, іх абвінавачвалі ў «здрадзе дзяржаве», «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці», «перавышэнне службовых паўнамоцтваў», «распальванне іншай сацыяльнай варожасці», «ўдзеле ў экстрэмісцкім фармаванні». Падрабязнасці абвінавачвання невядомыя — суд таксама праходзіў у закрытым рэжыме.

Журомскаму і Новіку 6 лютага 2024 года Хрыпач прызначыў 12 і 13 гадоў калоніі адпаведна, а таксама штраф у памеры 20 тысячаў рублёў кожнаму. Апроч гэтага, іх пазбавілі права займаць пасады ў праваахоўных органах тэрмінам на пяць гадоў і званняў «інспектар мытнай службы І рангу» і «дарадца мытнай службы ІІІ рангу».

Што тычыцца Гурыновіча, то яго справу вылучылі ў асобную спецвытворчасць. Праз сур’ёзныя праблемы са здароўем, а менавіта міжпазваночная кілу, праз якую ён не мог доўга сядзець і стаяць, справу супраць мытніка разглядалі па месцы ўтрымання зняволенага — у СІЗА-1. Прысуд Гурыновічу праваабаронцам невядомы.