Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Сколько зарабатывает компания Баскова на созданном под Лукашенко бренде одежды. Похоже, она получает налоговые «плюшки» — подробности
  2. Сначала — супердоступ силовикам, а теперь — запуск посредника при заказах из зарубежных интернет-магазинов. У чиновников — новая идея
  3. Лукашенко потребовал поставить на место чиновников в Витебской области. Глава региона будет «не на ногах ходить», а «на руках или голове»
  4. БелЖД предложила Литве, Латвии и Польше возобновить прямое пассажирское сообщение
  5. Переписали историю, а потом безвольно проиграли. Хоккейное «Динамо» закончило сезон в КХЛ
  6. Администрация Трампа выдвинула Киеву условия для завершения войны, включая признание Крыма российским и отказ от НАТО — WSJ
  7. «Мы не придурошная Европа». Пропаганда бросилась защищать взорвавшую соцсети идею Лукашенко переселить в Беларусь 150 тысяч пакистанцев
  8. Как Кремль манипулирует темой Великой Отечественной, чтобы оправдать вторжение в Украину и создать условия для будущей агрессии против ЕС
  9. В России «обидели» беларусское предприятие, которое поставляет в эту страну военную оптику. Идут судебные разборки, их «засекретили»
  10. «Больше всего на Гомельщине». После взлома «Гаюна» прошло более двух месяцев: что известно о связанных с этим задержаниях
  11. «Роман делает даже немного больше, чем требовалось». Интервью со Степаном Путило о списке Forbes, Протасевиче и будущем протеста
  12. Лукашенко съездил в Шклов и нашел то, что будут «лепить по всей Беларуси»
  13. Невероятное снижение доллара: опустится ли курс ниже 3 рублей? Прогноз по валютам
  14. Папа Франциск: латиноамериканец, изменивший Рим и Католическую церковь
  15. Умер папа Франциск
Читать по-русски


Праблемы развязанай Расіяй вайны ва Украіне абмеркаваў 19 студзеня Аляксандр Лукашэнка з кіраўніком МЗС РФ Сяргеем Лаўровым.

Александр Лукашенко на встрече с министром иностранных дел РФ Сергеем Лавровым. 19 января 2023 года. Фото: president.gov.by
Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з міністрам замежных справаў РФ Сяргеем Лаўровым. 19 студзеня 2023 года. Фота: president.gov.by

— Праблемы, звязаныя з аперацыяй Расійскай Федэрацыі ва Украіне. Усё, што я абяцаў, усё, што трэба для Расіі ў гэты няпросты перыяд (што там для Расіі… Для нас — для Расіі і Беларусі), мы робім. Думаю, Сяргей Фёдаравіч (кіраўнік МЗС Беларусі Сяргей Алейнік. — Заўв. рэд.) вам найпадрабязнешым чынам пра гэта раскажа, — сказаў ён (цытата паводле БЕЛТА).

Ён таксама прызнаўся, што слухаў прэс-канферэнцыю Сяргея Лаўрова, якая прайшла 18 студзеня, і падтрымлівае абсалютна ўсе яго заявы.

— І пры любых кантактах, якія ў нас здараюцца з Захадам, іншымі, мы гаворым пра тое, што Расія ніколі не была супраць міру. Калі ласка, давайце будзем дамаўляцца. Мы гатовыя ў гэтым удзельнічаць. Вы ў гэтым не павінныя сумнявацца. Калі нешта трэба з нашага боку і мы можам зрабіць (вы добра ведаеце, што мы можам зрабіць), скажыце наўпрост, мы будзем працаваць разам, плячо да пляча, — запэўніў палітык.

Лукашэнка верыць у тое, што Захад «спрабуе выкарыстаць супраць Беларусі Украіну, але яна пакуль трымаецца».

— Сёння бяспека для нас, не толькі для Расіі, яшчэ важнейшая. Вы ведаеце задумы нашых заходніх суседзяў. Не толькі Украіны. Яны спрабуюць і Украіну выкарыстоўваць супраць Беларусі. Але што мяне дзівіць і ўражвае здзіўляе — Украіна пакуль трымаецца. Яна на правакацыі супраць Беларусі не ідзе. Хоць яе актыўна падштурхоўваюць нашыя заходнія суседзі. Таксама ведаеце хто, — заявіў Лукашэнка.

Сяргей Лаўроў падзякаваў Лукашэнку за сустрэчу і перадаў «прывітанне ад Уладзіміра Уладзіміравіча».

— Хоць вы з ім сустракаецеся… Мы палічылі — летась 10 разоў вы асабіста сустракаліся, акрамя тэлефонных кантактаў. Таму нам на ўзроўні кіраўнікоў знешнепалітычных ведамстваў не ўгнацца за вамі. Але так і мусіць быць, — падкрэсліў Сяргей Лаўроў.

Ён таксама адзначыў, што лічыць своечасовымі дамоўленасці з Беларуссю ў сферы абароны.

— Што да спецыяльнай ваеннай аперацыі — мы робім разам з нашымі беларускімі саюзнікамі, сябрамі ўсе неабходныя захады, каб засцерагчы сябе ад магчымых намераў, як вы сказалі, заходніх суседзяў. Мы бачым, як на поўначы Еўропы, якая была шмат у чым нейтральнай тэрыторыяй, цяпер асталёўваецца NATO… Фінляндыя, Швецыя — усё гэта вельмі блізка ад нашых межаў, — сказаў Лаўроў.

Пасля сустрэчы з Лукашэнкам, Сяргей Лаўроў правядзе перамовы міністраў замежных справаў дзвюх краін у фармаце «сам-насам».