Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Сначала — супердоступ силовикам, а теперь — запуск посредника при заказах из зарубежных интернет-магазинов. У чиновников — новая идея
  2. «Роман делает даже немного больше, чем требовалось». Интервью со Степаном Путило о списке Forbes, Протасевиче и будущем протеста
  3. Умер папа Франциск
  4. Россия заявила о дополнительных территориальных претензиях к Украине — о каких землях идет речь на этот раз
  5. Сколько зарабатывает компания Баскова на созданном под Лукашенко бренде одежды. Похоже, она получает налоговые «плюшки» — подробности
  6. Невероятное снижение доллара: опустится ли курс ниже 3 рублей? Прогноз по валютам
  7. Лукашенко потребовал поставить на место чиновников в Витебской области. Глава региона будет «не на ногах ходить», а «на руках или голове»
  8. «Мы не придурошная Европа». Пропаганда бросилась защищать взорвавшую соцсети идею Лукашенко переселить в Беларусь 150 тысяч пакистанцев
  9. Помните парня, бежавшего за водометом в 2020-м? Его искали силовики, но нашли журналисты «Зеркала» — поговорили с ним
  10. «Ты сто человек таких увидишь за день». Беларусы, которых вербовал КГБ, рассказали, как узнать «агента» и не сказать случайно лишнего
  11. Если вы гадаете, бежать ли за дешевым долларом или подождать еще немного, чтоб его курс еще больше упал, то для вас есть прогноз эксперта
  12. Лукашенко съездил в Шклов и нашел то, что будут «лепить по всей Беларуси»
  13. В России «обидели» беларусское предприятие, которое поставляет в эту страну военную оптику. Идут судебные разборки, их «засекретили»
  14. «Больше всего на Гомельщине». После взлома «Гаюна» прошло более двух месяцев: что известно о связанных с этим задержаниях
  15. Папа Франциск: латиноамериканец, изменивший Рим и Католическую церковь
  16. Забывчивым беларусам пригрозили «административкой» — кто и за что на этот раз
  17. Администрация Трампа выдвинула Киеву условия для завершения войны, включая признание Крыма российским и отказ от НАТО — WSJ
  18. БелЖД предложила Литве, Латвии и Польше возобновить прямое пассажирское сообщение
Читать по-русски


У Сенат ЗША ўнеслі рэзалюцыю з заклікам прыраўняць магчымае выкарыстанне Расіяй ці Беларуссю ядзернай зброі ва Украіне да нападу на NATO. Пра гэта заявіў адзін з аўтараў дакумента, кангрэсмен Ліндсі Грэм на прэс-канферэнцыі, трансляцыю якогай вёў тэлеканал C-SPAN.

Капітолій — будынак Кангрэса ЗША. Фота: Вікіпедыя

Паводле рэзалюцыі, якую зарэгістравалі ў Сенаце рэспубліканец Ліндсі Грэм і дэмакрат Рычард Блюменталь, у выпадку, калі Беларусь ці Расія выкарыстаюць ядзерную зброю ва Украіне, краіны NATO павінныя разглядаць гэта як напад на альянс.

Адной з прычын унясення рэзалюцыі стала анансаванае Расіяй размяшчэнне тактычнай ядзернай зброі (ТЯЗ) на тэрыторыі Беларусі. У дакуменце падкрэсліваецца, што гэта першы з часоў распаду СССР выпадак разгортвання расійскіх ядзерных боегаловак за межамі РФ.

«Калі Расія ці Беларусь падарвуць ядзернае прыстасаванне ва Украіне, каб спыніць контрнаступленне або зламаць волю ўкраінскага народа, такая атака мусіць быць расцэненая як атака на NATO», — заявіў Ліндсі Грэм.

Да нападу на NATO таксама прапануецца прыраўняць дзеянні Расіі ці Беларусі, якія здольныя прывесці да радыеактыўнага забруджання тэрыторыі чальцоў альянсу. Гаворка ідзе пра ўдар па ядзерных аб’ектах — напрыклад такіх, як Запарожская АЭС.

Ва ўсіх гэтых выпадках Грэм паабяцаў «сур'ёзную рэакцыю» з боку NATO. У прыватнасці, можа быць задзейнічаны артыкул 5 Паўночнаатлантычнай дамовы, у адпаведнасці з якім ўзброены напад на адну або некалькі краін NATO разглядаецца як напад на ўвесь блок, а іншыя чальцы павінныя аказаць пацярпеламу боку дапамогу, у тым ліку вайсковую.

Паводле Грэма, прыняцце рэзалюцыі стане для Расіі сігналам, што выкарыстанне ядзернай зброі «прывядзе да стану вайны з NATO», пры гэтым расійскія войскі рызыкуюць быць «цалкам знішчаныя».

Акрамя таго, у рэзалюцыі прапануецца прыйсці да пагаднення наконт таго, што размяшчэнне расійскай тактычнай ядзернай зброі ў Беларусі «ўяўляе пагрозу для Украіны і дзяржаваў — чальцоў NATO», пра гэта Грэм напісаў у Twitter.

Унясенне рэзалюцыі пракаментавала амбасада Расіі ў ЗША. Там заявілі, што гэта «чарговая вар’яцкая ініцыятыва амерыканскіх сенатараў-русафобаў», а яе аўтары вядуць лінію «на прамы глабальны канфлікт паміж Расіяй і краінамі NATO на чале з ЗША».

Амбасадар РФ у ЗША Анатоль Антонаў заявіў, што Расія размяшчае ТЯЗ у Беларусі «на законных падставах», не парушыўшы «ніводнага міжнароднага абавязання».

— Зрабілі роўна тое, што робяць амерыканцы цягам дзесяцігоддзяў, размяшчаючы ядзерныя бомбы на тэрыторыях еўрапейскіх саюзнікаў, — сказаў ён.

Нагадаем, 25 сакавіка прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін сказаў, што Масква і Мінск дамовіліся размясціць тактычную ядзерную зброю на тэрыторыі Беларусі, пра што «даўно прасіў» Аляксандр Лукашэнка. Паводле словаў прэзідэнта Расіі, будаўніцтва спецыяльнага сховішча для гэтых узбраенняў скончыцца да 1 ліпеня 2023 года.

16 чэрвеня Пуцін заявіў, што першыя ядзерныя зарады ўжо перамешчаныя ў Беларусь, а астатнія будуць дастаўленыя «да канца лета». У МЗС Расіі паведамілі, што тактычная ядзерная зброя будзе знаходзіцца на тэрыторыі нашай краіны бестэрмінова. Яе гатовыя прыбраць адтуль пры ўмове «поўнага вываду ўсёй амерыканскай ядзернай зброі на тэрыторыю ЗША з ліквідацыяй адпаведнай інфраструктуры ў Еўропе».

Небяспечная абстаноўка таксама адзначаецца на Запарожскай АЭС, якая кантралюецца расійскай арміяй. Пасля падрыву дамбы і разбурэння Кахоўскай ГЭС яна можа застацца без вады, неабходнай для падсілкоўвання кандэнсатараў турбін і сістэм бяспекі станцыі.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі таксама нядаўна апублікаваў відэа, у якім паведаміў, што Расія рыхтуе тэракт на станцыі.