Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Забывчивым беларусам пригрозили «административкой» — кто и за что на этот раз
  2. Лукашенко съездил в Шклов и нашел то, что будут «лепить по всей Беларуси»
  3. «Ты сто человек таких увидишь за день». Беларусы, которых вербовал КГБ, рассказали, как узнать «агента» и не сказать случайно лишнего
  4. «Больше всего на Гомельщине». После взлома «Гаюна» прошло более двух месяцев: что известно о связанных с этим задержаниях
  5. Лукашенко потребовал поставить на место чиновников в Витебской области. Глава региона будет «не на ногах ходить», а «на руках или голове»
  6. Умер папа Франциск
  7. «Мы не придурошная Европа». Пропаганда бросилась защищать взорвавшую соцсети идею Лукашенко переселить в Беларусь 150 тысяч пакистанцев
  8. Сначала — супердоступ силовикам, а теперь — запуск посредника при заказах из зарубежных интернет-магазинов. У чиновников — новая идея
  9. В России «обидели» беларусское предприятие, которое поставляет в эту страну военную оптику. Идут судебные разборки, их «засекретили»
  10. «Роман делает даже немного больше, чем требовалось». Интервью со Степаном Путило о списке Forbes, Протасевиче и будущем протеста
  11. Россия заявила о дополнительных территориальных претензиях к Украине — о каких землях идет речь на этот раз
  12. Папа Франциск: латиноамериканец, изменивший Рим и Католическую церковь
  13. Администрация Трампа выдвинула Киеву условия для завершения войны, включая признание Крыма российским и отказ от НАТО — WSJ
  14. Сколько зарабатывает компания Баскова на созданном под Лукашенко бренде одежды. Похоже, она получает налоговые «плюшки» — подробности
  15. Если вы гадаете, бежать ли за дешевым долларом или подождать еще немного, чтоб его курс еще больше упал, то для вас есть прогноз эксперта
  16. БелЖД предложила Литве, Латвии и Польше возобновить прямое пассажирское сообщение
  17. Невероятное снижение доллара: опустится ли курс ниже 3 рублей? Прогноз по валютам
Читать по-русски


Украінскія вайскоўцы паведамілі, што за суткі нанеслі дзевяць удараў па раёнах канцэнтрацыі асабовага складу праціўніка. У Мінабароны РФ заявілі, што ўначы нанеслі групавы ўдар высокадакладнай зброяй вялікай далёкасці марскога і наземнага базавання па цэнтры прыняцця рашэнняў УСУ. Аналітыкі Інстытута па вывучэнні вайны ўпэўненыя, што загад забіць Прыгожына амаль дакладна аддаў Пуцін. Пераказваем галоўнае са зводак штабоў і высноваў экспертаў на 547-ы дзень вайны.

Украинские военные. Фото: Генштаб ВСУ
Украінскія вайскоўцы. Фота: Генштаб УСУ

Генштаб УСУ: дзевяць удараў па раёнах канцэнтрацыі асабовага складу праціўніка і два пабітыя пункты кіравання

«Уначы Расія нанесла ракетны ўдар па горадзе Днепр. Інфармацыя пра наступствы гэтай тэрарыстычнай атакі пакуль удакладняецца. За суткі вораг нанёс 10 ракетных і 57 авіяцыйных удараў, здзейсніў 70 абстрэлаў з рэактыўных сістэм залпавага агню па пазіцыях УСУ і населеных пунктах. Таксама расійскія войскі чарговым разам атакавалі тэрыторыю Украіны „Шахедамі“. СПА знішчыла 12 ударных дронаў праціўніка. У выніку расійскіх тэрарыстычных атак ёсць загінулыя і параненыя сярод цывільнага насельніцтва. Разбурэнні зазналі жылыя дамы, партовая інфраструктура, школы і іншая цывільная інфраструктура», — расказалі ў Генштабе УСУ.

Паводле звестак украінскіх вайскоўцаў, за мінулыя суткі адбылося 23 баявыя сутыкненні.

  • На Валынскім і Палескім напрамках аператыўная абстаноўка без істотных зменаў.
  • На Северскім і Слабажанскім напрамках праціўнік нанёс авіяцыйныя ўдары ў раёнах некалькіх населеных пунктаў. Ажыццявіў мінамётныя і артылерыйскія абстрэлы больш чым 15 населеных пунктаў.
  • На Купянскім напрамку вораг вёў беспаспяховыя наступальныя дзеянні ў раёне Новаягораўкі Луганскай вобласці. Нанёс некалькі авіяцыйных удараў. Артылерыйскім і мінамётным абстрэлам праціўніка падвергліся населеныя пункты Двурэчная, Кіслоўка, Катляроўка, Табаеўка, Крахмальнае, Пясчанае Харкаўскай вобласці.
  • На Ліманскім напрамку артылерыйскім абстрэлам праціўніка падвергліся больш чым 30 населеных пунктаў.
  • На Бахмуцкім напрамку праціўнік вёў беспаспяховыя наступальныя дзеянні ў раёне Вясёлага Данецкай вобласці. Ад варожых артылерыйскіх абстрэлаў пацярпелі больш чым 25 населеных пунктаў.
  • На Аздзееўскім напрамку УСУ паспяхова адбілі атакі расійскіх войскаў у раёне Аўдзееўкі. Артылерыйскім абстрэлам падвергліся больш чым 15 населеных пунктаў.
  • На Мар'інскім напрамку УСУ працягваюць стрымліваць наступ расійскіх войскаў у раёне Мар'інкі і Новаміхайлаўкі Данецкай вобласці. Вораг нанёс авіяцыйны ўдар у раёне Краснагораўкі Данецкай вобласці. Артылерыйскім абстрэлам падвергліся некалькі населеных пунктаў.
  • На Шахцёрскім напрамку вораг нанёс авіяцыйны ўдар у раёне Благадатнага Данецкай вобласці. Ад варожых артылерыйскіх абстрэлаў пацярпелі больш за дзесяць населеных пунктаў.
  • На Запарожскім напрамку праціўнік вёў беспаспяховыя наступальныя дзеянні ў раёне Малой Такмачкі Запарожскай вобласці. Ад артылерыйскіх абстрэлаў праціўніка пацярпелі больш чым 20 населеных пунктаў.
  • На Херсонскім напрамку вораг нанёс авіяцыйныя ўдары ў раёнах Берыслава, Адрадакаменкі, Львова, Херсона Херсонскай вобласці і Ізмаіла Адэскай вобласці.

«УСУ працягваюць вядзенне наступальнай аперацыі на Мелітопальскім напрамку, замацоўваюцца на дасягнутых рубяжах, ажыццяўляюць мерапрыемствы контрбатарэйнай барацьбы», — адзначылі ў Генштабе.

Падраздзяленні ракетных войскаў і артылерыі за мінулыя суткі пабілі два пункты кіравання, раён канцэнтрацыі асабовага складу, узбраення і ваеннай тэхнікі, а таксама два артылерыйскія сродкі на агнявых пазіцыях праціўніка. Украінская авіяцыя нанесла два ўдары па пунктах кіравання, дзевяць удараў па раёнах канцэнтрацыі асабовага складу і чатыры — па зенітна-ракетных комплексах праціўніка.

Иллюстрация: Генштаб ВСУ
Ілюстрацыя: Генштаб УСУ

Мінабароны РФ: Нанеслі групавы ўдар высокадакладнай зброяй па цэнтры прыняцця рашэнняў УСУ

«Уначы ўзброеныя сілы Расійскай Федэрацыі нанеслі групавы ўдар высокадакладнай зброяй вялікай далёкасці марскога і наземнага базавання па цэнтры прыняцця рашэнняў Узброеных сіл Украіны. Мэта ўдару дасягнутая. Аб’ект пабіты», — заявілі ў Мінабароны Расіі.

— На Купянскім напрамку штурмавыя атрады Заходняй групоўкі войскаў працягнулі паспяховае вядзенне наступальных дзеянняў у прызначаных зонах адказнасці. У выніку дзеянняў падраздзяленняў, удараў армейскай авіяцыі і агню артылерыі адбітыя пяць атак праціўніка. За суткі забітыя да 50 украінскіх вайскоўцаў, знішчаныя дзве баявыя машыны пяхоты, тры пікапы, а таксама тры артылерыйскія сістэмы М777 вытворчасці ЗША.

— На Запарожскім напрамку актыўнымі і зладжанымі дзеяннямі падраздзяленняў расійскай групоўкі войскаў пры падтрымцы артылерыі адбітыя пяць атак праціўніка ў раёнах населеных пунктаў Рабоціна і Успенаўка Запарожскай вобласці. Страты праціўніка склалі больш за 110 вайскоўцаў, чатыры танкі, тры баявыя браніраваныя машыны, чатыры аўтамабілі, самаходная артылерыйская ўстаноўка Krab польскай вытворчасці, а таксама чатыры артылерыйскія сістэмы М777.

— На Данецкім напрамку падраздзяленнямі Паўднёвай групоўкі войскаў пры падтрымцы штурмавой і армейскай авіяцыі, паспяхова адбітыя шэсць атак УСУ. Забітыя да 125 украінскіх вайскоўцаў, знішчаныя танк, чатыры баявыя машыны пяхоты, чатыры аўтамабілі, а таксама гаўбіца «Мста-Б». Акрамя таго, у раёне населенага пункта Верхнякаменскае Данецкай вобласці знішчаны склад боепрыпасаў.

— На Паўднёва-Данецкім напрамку падраздзяленнямі групоўкі войскаў «Усход», ударамі аператыўна-тактычнай авіяцыі, агнём артылерыі адбітая атака праціўніка ў раёне населенага пункта Прыютнае Запарожскай вобласці. Акрамя таго, нанесенае паражэнне падраздзяленням 37-й, 38-й брыгад марской пяхоты УСУ ў раёнах населеных пунктаў Ураджайнае і саўгаса «Кастрычнік» Данецкай вобласці. У выніку баёў забітыя да 230 украінскіх вайскоўцаў, знішчаныя два бронетранспарцёры, тры аўтамабілі, а таксама дзве самаходныя артылерыйскія ўстаноўкі «Гваздзік».

— На Чырвоналіманскім напрамку прафесійнымі дзеяннямі падраздзяленняў групоўкі войскаў «Цэнтр», ударамі армейскай авіяцыі і агнём артылерыі адбітыя тры атакі праціўніка ў раёнах населеных пунктаў Грыгораўка, Тарское Данецкай вобласці і Чырвоная Дзіброва Луганскай вобласці. Агульныя страты праціўніка склалі да 80 вайскоўцаў, тры баявыя браніраваныя машыны і два пікапы.

— На Херсонскім напрамку ў выніку агнявога паражэння забітыя да 30 украінскіх вайскоўцаў, знішчаныя два аўтамабілі, а таксама гаўбіцы «Мста-Б» і Д-30. Акрамя таго, спыненая дзейнасць украінскай дыверсійна-разведвальнай групы.

У Мінабароны Расіі таксама расказалі пра ўдары па тэрыторыі Украіны за суткі:

  • аператыўна-тактычная авіяцыя, ракетныя войскі і артылерыя пабілі жывую сілу і ваенную тэхніку ў 153 раёнах. У раёне населенага пункта Зялёны Гай Мікалаеўскай вобласці знішчаныя пункт кіравання, радыёлакацыйная станцыя і дзве пускавыя ўстаноўкі зенітнага ракетнага комплексу С-300ПС. Таксама знішчаныя чатыры склады боепрыпасаў праціўніка ў раёнах населеных пунктаў Львова Херсонскай вобласці, Міхайлаўка Харкаўскай вобласці, Іскра Днепрапятроўскай вобласці і Краснагораўка Данецкай вобласці;
  • сродкі супрацьпаветранай абароны перахапілі чатыры рэактыўныя снарады сістэмы залпавага агню і HIMARS, знішчылі 42 украінскія беспілотныя лётныя апараты.
Иллюстрация: Минобороны РФ
Ілюстрацыя: Мінабароны РФ

Ваенная разведка Вялікабрытаніі: Паездка Пуціна ў Растоў, каб прадэманстраваць свой аўтарытэт

19 жніўня Уладзімір Пуцін здзейсніў рэдкі візіт у штаб Паўднёвай вайсковай акругі ў Растове-на-Доне, што прыкладна за 160 км ад лініі фронту, гаворыцца ў штодзённай зводцы ваеннай разведкі Вялікабрытаніі.

Ён правёў сустрэчу з найвышэйшымі афіцэрамі, у тым ліку з начальнікам Генеральнага штаба генералам Валерыем Герасімавым, які працягвае камандаваць войскамі ва Украіне.

«У чэрвені 2023 года ПВК Вагнера захапіла гэтую штаб-кватэру. Пуцін, імаверна, хацеў прадэманстраваць гэтым прыездам свой аўтарытэт і паказаць, што найвышэйшае вайсковае камандаванне функцыянуе ў звычайным рэжыме», — расказалі ў ваеннай разведцы.

Інстытут па вывучэнні вайны: Загад забіць Прыгожына амаль напэўна аддаў Пуцін

Амерыканскі інстытут па вывучэнні вайны (ISW), які шмат разоў падчас вайны прысвячаў большую частку сваіх штодзённых зводак заявам і дзеянням Яўгена Прыгожына, цяпер, пасля вестак пра (пакуль не пацверджаную афіцыйна) гібель заснавальніка ПВК Вагнера, піша, што загад збіць яго самалёт амаль напэўна аддаў прэзідэнт Пуцін, паведамляе Руская служба Бі-бі-сі.

«Вельмі малаімаверна, каб прадстаўнікі расійскага войска, асабліва міністр абароны Сяргей Шайгу і начальнік Генштаба генерал войска Валерый Герасімаў расправіліся з Прыгожыным без загаду Пуціна», — пішуць аглядальнікі ISW і дадаюць, што ўся расійская эліта, хутчэй за ўсё, была ўпэўненая, што пасля спробы мяцяжу 23 чэрвеня Прыгожын застаецца ў жывых толькі з ласкі Пуціна.

Інстытут заяўляе, што ў далейшым будзе даваць ацэнкі звязаным з усёй гэтай гісторыяй падзеям менавіта зыходзячы са здагадкі, што загад забіць Прыгожына аддаў Пуцін — калі не з’явяцца доказы адваротнага.

Развагі ISW наконт магчымых прычын забойства Прыгожына менавіта цяпер у асноўным супадаюць з развагамі іншых палітычных аглядальнікаў. Аўтары зводкі мяркуюць, у прыватнасці, што Пуцін мог вырашыць, што аўтарытэт Прыгожына ў ПВК Вагнера ўжо ў дастатковай меры падарваны, а сама кампанія — расколатая і аслабленая, каб пагражаць яму сур’ёзнымі праблемамі.

ISW згаджаецца з тымі паліткаментатарамі, якія лічаць, што крушэнне самалёта Прыгожына невыпадкова адбылося роўна праз два месяцы пасля мяцяжу.

Інстытут нагадвае, што раніцай таго ж дня, 23 жніўня, дзяржаўнае агенцтва РІА «Новости» апублікавала інфармацыю пра зняцце генерала Сяргея Суравікіна з пасады галоўнакамандуючага Паветрана-касмічнымі сіламі.

Суравікін, які раней камандаваў расійскімі сіламі ва Украіне, пасля прыгожынскага мяцяжу знік з публічнай прасторы, і многія аглядальнікі лічаць гэта прыкметай і вынікам таго, што ён падтрымліваў Прыгожына.

«Афіцыйнае пацверджанне звальнення Суравікіна ў расійскай дзяржаўнай прэсе ў той жа дзень, калі адбылося забойства Прыгожына, — гэта, хутчэй за ўсё, не выпадковае супадзенне», — лічаць амерыканскія аналітыкі.

Ключавыя высновы ISW:

  • далейшыя тактычна значныя поспехі Украіны ў раёне Рабоціна і вакол яго на захадзе Запарожскай вобласці ставяць пад пагрозу наступныя расійскія лініі абароны;
  • украінскія сілы, імаверна, нанеслі ўдар па расійскай сістэме СПА С-400 у Крыме 23 жніўня;
  • расійскія войскі 23 жніўня вялі наступальныя дзеянні на рубяжы Купянск — Сватава — Крамянная, у раёне Бахмута, на мяжы Аўдзееўка — Данецк і не дамагліся пацверджаных поспехаў.
Карта основных направлений боевых действий на 23 августа. Изображение: Институт по изучению войны
Карта асноўных напрамкаў баявых дзеянняў на 23 жніўня. Выява: Інстытут па вывучэнні вайны

Ва ўмовах ваенных дзеянняў мы не можам аператыўна праверыць дакладнасць звестак афіцыйных асобаў пра канфлікт. Любыя паведамленні праціўнікаў пра свае і чужыя страты варта ўспрымаць з пэўнай доляй скепсісу.