У Польшчы спынілі ўсе вайсковыя вучэнні з выкарыстаннем выбуховых рэчываў і баявых атрутных рэчываў. Такое рашэнне прыняў міністр абароны Польшчы Уладыслаў Касіняк-Камыш, паведамляе польскае ведамства.
Мінабароны Польшчы прыступіла да перагляду мер бяспекі падчас вучэнняў. Прычынай такога рашэння сталі некалькі няшчасных выпадкаў падчас вучэнняў. Да таго часу ўсе вайсковыя вучэнні з выкарыстаннем выбуховых рэчываў і баявых атрутных рэчываў будуць прыпыненыя.
Выключэннем названыя вучэнні з удзелам польскіх салдат за межамі дзяржавы, у тым ліку мерапрыемствы, якія датычаць навучання ўкраінскіх салдат.
Прычынай такога рашэння, імаверна, сталі некалькі няшчасных выпадкаў падчас вучэнняў.
5 сакавіка падчас трэніровак Dragon-2024 гусенічная машына пераехала двух салдат 1-й танкавай брыгады, яны загінулі. 25 сакавіка падчас вучэнняў з падрывам трацілу загінулі двое сапёраў 5-га Тарнаўскагорскага хімічнага палка. На наступны дзень у выніку сходу лавіны памёр яшчэ адзін польскі вайсковец падчас вучэнняў у горных раёнах.