Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Сколько зарабатывает компания Баскова на созданном под Лукашенко бренде одежды. Похоже, она получает налоговые «плюшки» — подробности
  2. Если вы гадаете, бежать ли за дешевым долларом или подождать еще немного, чтоб его курс еще больше упал, то для вас есть прогноз эксперта
  3. Забывчивым беларусам пригрозили «административкой» — кто и за что на этот раз
  4. «Больше всего на Гомельщине». После взлома «Гаюна» прошло более двух месяцев: что известно о связанных с этим задержаниях
  5. «Ты сто человек таких увидишь за день». Беларусы, которых вербовал КГБ, рассказали, как узнать «агента» и не сказать случайно лишнего
  6. «Я решил положить конец этим мегерам». Рассказываем, как убежденный антифеминист однажды убил 13 студенток и сотрудницу университета
  7. Россия заявила о дополнительных территориальных претензиях к Украине — о каких землях идет речь на этот раз
  8. «Мы не придурошная Европа». Пропаганда бросилась защищать взорвавшую соцсети идею Лукашенко переселить в Беларусь 150 тысяч пакистанцев
  9. «Роман делает даже немного больше, чем требовалось». Интервью со Степаном Путило о списке Forbes, Протасевиче и будущем протеста
  10. Папа Франциск: латиноамериканец, изменивший Рим и Католическую церковь
  11. Лукашенко потребовал поставить на место чиновников в Витебской области. Глава региона будет «не на ногах ходить», а «на руках или голове»
  12. Лукашенко съездил в Шклов и нашел то, что будут «лепить по всей Беларуси»
  13. Сначала — супердоступ силовикам, а теперь — запуск посредника при заказах из зарубежных интернет-магазинов. У чиновников — новая идея
  14. БелЖД предложила Литве, Латвии и Польше возобновить прямое пассажирское сообщение
  15. Помните парня, бежавшего за водометом в 2020-м? Его искали силовики, но нашли журналисты «Зеркала» — поговорили с ним
  16. В России «обидели» беларусское предприятие, которое поставляет в эту страну военную оптику. Идут судебные разборки, их «засекретили»
Читать по-русски


Прэм’ер-міністр Ізраіля Біньямін Нетаньяху заявіў, што Іран, які ў аўторак вечарам нанёс масіраваны ўдар балістычнымі ракетамі па тэрыторыі Ізраіля, «зрабіў вялікую памылку і заплаціць за яе», піша Руская служба Бі-бі-сі.

Выпущенные Ираном ракеты над Иерусалимом, 1 октября 2024 года. Фото: Reuters
Выпушчаныя Іранам ракеты над Ерусалімам, 1 кастрычніка 2024 года. Фота: Reuters

— Іран зрабіў вялікую памылку сёння ўвечары — і ён заплаціць за гэта. Рэжым у Іране не разумее нашай рашучасці абараняць сябе і адпомсціць нашым ворагам, — сказаў ён. — Мы будзем прытрымлівацца ўласнага правіла: хто б на нас ні напаў — мы нападзем на яго.

Прадстаўнік Арміі абароны Ізраіля Даніэль Хагары таксама заявіў, што дзеянні Тэгерана будуць мець сур’ёзныя наступствы.

Паводле яго словаў, ізраільскія і амерыканскія сістэмы СПА эфектыўна спрацавалі супраць запушчаных з Ірана ракет.

— Іран <…> падштурхоўвае Блізкі Усход да эскалацыі. Сённяшнія падзеі будуць мець наступствы, — сказаў ён.

— У нас ёсць планы, і мы будзем дзейнічаць у тым месцы і ў той час, у якія вырашым, — дадаў прадстаўнік ЦАХАЛ.

Праз некалькі гадзін пасля іранскага абстрэлу ізраільскія вайскоўцы нанеслі новыя ўдары па аб’ектах «Хезбалы» ў Бейруце.

Перад гэтым Армія абароны Ізраіля папярэдзіла мясцовых жыхароў пра неабходнасць эвакуявацца.

Дарадца прэзідэнта ЗША Джо Байдэна па нацыянальнай бяспецы Джэйк Саліван назваў удары Ірана «значнай эскалацыяй» і паведаміў, што агулам Тэгеран запусціў блізу 200 балістычных ракет (пазней такую ж лічбу агучыла дзяржаўнае тэлебачанне Ірана).

Саліван адмовіўся каментаваць магчымасць мераў у адказ з боку Ізраіля ці ЗША, але пацвердзіў, што амерыканскія эсмінцы дапамагалі Ізраілю збіваць іранскія ракеты.

Як паведаміў на брыфінгу прадстаўнік Пентагона Пэт Райдэр, у адбіцці атакі ўдзельнічалі два эсмінцы ВМС ЗША, якія знаходзяцца ў Міжземным моры.

Паводле інфармацыі амерыканскага вайсковага ведамства, удары ў аўторак былі «ўдвая маштабнейшыя», чым першая іранская атака на Ізраіль у красавіку гэтага года.

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн заявіў, што Вашынгтон цалкам падтрымлівае Ізраіль.

Паводле Байдэна, на яго прамое ўказанне амерыканскія вайскоўцы «актыўна падтрымлівалі абарону Ізраіля» падчас удару.

Ён таксама дадаў, што іранская атака была адбітая і аказалася неэфектыўнай.

Віцэ-прэзідэнтка і кандыдатка ў прэзідэнты ад Дэмакратычнай партыі на блізкіх выбарах Камала Харыс заявіла, што назірала за атакай у рэальным часе з Белага дома разам з Байдэнам.

Яна сказала, што цалкам падтрымала рашэнне Байдэна аддаць загад амерыканскім караблям збіваць ракеты, нацэленыя на Ізраіль.

Міністр абароны ЗША Лойд Осцін напісаў у ноч на сераду ў сацсетцы X, што Вашынгтон па-ранейшаму прыхільны дасягненню дыпламатычнага ўрэгулявання, але пры гэтым гатовы абараняць Ізраіль ад іранскай агрэсіі ў выпадку неабходнасці.

Што кажуць улады Ірана

Іранскія ўлады сцвярджаюць, што наносілі ўдары толькі па вайсковых аб’ектах у Ізраілі і не хочуць поўнамаштабнай вайны, аднак гатовыя адстойваць права на самаабарону.

Раней у Корпусе вартавых ісламскай рэвалюцыі заяўлялі, што ўдары па Ізраілі сталі адказам на забойства ў Тэгеране лідара ХАМАС Ісмаіла Ханіі, а таксама на смерць лідара «Хезбалы» Хасана Насралы ў выніку ўдару па Бейруце ў мінулую суботу.

У КВІР папярэдзілі, што ў выпадку дзеянняў у адказ Ізраіль «сутыкнецца з яшчэ больш зруйнавальнымі атакамі».

Прэзідэнт Ірана Масуд Пезешкіян напісаў у сацсетцы X, што мэтай удару было паказаць Ізраілю, што Іран гатовы абараняць свае інтарэсы і сваіх грамадзян.

Паводле яго, у аўторак Іран паказаў толькі частку сваіх магчымасцяў, таксама ён перасцярог ізраільскія ўлады ад далейшай эскалацыі.

Позна ўвечары ў аўторак кіраўнік МЗС Ірана Абас Аракчы напісаў у сацсетцы X, што іранская аперацыя завершаная, і заявіў, што ў выпадку дзеянняў у адказ з боку Ізраіля рэакцыя Тэгерана будзе «мацнейшай і магутнейшай».